Гаштольд (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гаштольд (Гаштальт), Гастаўд (Гашталт, Каштаўт, Кашталт, Гажтаўт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гасьцівалд або Касталд, пазьней Гастальд, Гастаўд або Гастаўт (Gastivald, Castald, Gastaldius[1], Gastald[2], Gastold[3][4], Gastaud[5][6], Gastaut[7]) — імя германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гасьціла, Гестар, Каштарт; германскія імёны Gastila, Gaster, Kastert) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[9].

Адпаведнасьць імя Гастаўт (Гайстаўт) германскаму імю Gastaldius (Castaldius, Castald) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[1][10].

Германскае паходжаньне імя Гаштольд (Gasztołt, Gastoldus, Gastawdus, Gastowdus) таксама сьцьвярджае этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук[3].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Гастоўт (Гастольд) складаецца з асноваў -гаст- і -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага þiuda[11], германскага þeudo[12] 'род, народ'[13]. Такім парадкам, імя Гастоўт азначае «род вандроўнікаў». Паводле Алёхны Дайліды, гэтае імя таксама можа мець повязі з гоцкім gastalds 'прагавіты' (у лянгабардаў была назва пасады gastaldus, якая азначала 'памочнік, дарадца')[14].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Гастаўд (Gastaud), Гастальд (Gastold), Гаштальд (Gasztold) і Гашталд (Gasztołd)[15].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: von Gastowtendorf ij myle bes czu Manewidendorf… von Manewidenhof ij myle bis czu Trabow (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[16]; Andrea alias Gastold Vilnensi capitaneis (Andreas alias Gastold[17]; 1 чэрвеня 1387 году)[18]; Кгастовтъ (1387—1392 гады[19][20][21], 27 верасьня 1432 году[22][23], 25 верасьня 1433 году[24]); Gastouti (1387—1394 гады)[25]; Stanislao alias Gastoldo (25 траўня 1391 году)[26]; hauptman Gastoud (Хроніка Віганда)[27]; Gastoldo (Gastold[17]; 2 лютага 1395 году)[28]; Gastod (23 красавіка 1398 году)[29]; Gastudt, houptman czu Crewen[30], Gostud, capitaneus in Krewa[31] (12 кастрычніка 1398 году); Gastold cum filio Taliwusch (18 студзеня 1401 году)[32]; Gastolt (17 жніўня 1404 году)[33]; Gawstad[34] (1412 год)[35]; cum Johanne Gastoldi[36], Johannes Gastoldi[37], Johannem Gastoldi[38] (2 кастрычніка 1413 году); Gacztoldo (28 сьнежня 1429 году)[39]; Gastoldus Monyvidowicz (29 лістапада 1430 году)[40]; Iwaschko Gastoldus (22 чэрвеня 1431 году)[41]; pro Gastoldo (26 ліпеня 1432 году)[42]; her Gastolde (4 верасьня 1432 году)[43]; Gastolth (15 кастрычніка 1432 году)[44]; Iwaszkonis Gastoldi [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[45]; Joannes alias Gaschthowth (31 ліпеня 1433 году)[46]; Iwaschko Gadastoltowicz (27 лютага 1434 году)[47]; Iwaschko Gastolthowicz (7 лютага 1435 году)[48]; Iwasko alias Gasztold (19 красавіка 1437 году)[49]; Iwaschko Gastold (1441 год)[50]; пан Кастолтъ виленьский воевода (23 сакавіка 1443 году)[51]; воевода виленский панъ Кгастовтъ (1 чэрвеня 1445 году, 8 студзеня 1452 году)[52]; domini Iusconis filii domini Gastoldi (1447 год)[53]; domini Clauko filii Gasthult (1449 год)[53]; Gastold (10 лістапада 1453 году)[54]; Juskone Kosthołtowicz (21 лютага 1457 году)[55]; панъ Мартинъ Кгаштовътовичъ (23 жніўня 1482 году)[56]; Kostowt (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[57]; пану Ольбрахъту Мартиновичу Кгаштолътовича (11 ліпеня 1514 году)[58]; Gasztolt (Хроніка Быхаўца)[59]; по Станиславу Албрахтовичу Кгаштолте, воеводе троцком и по матере его панеи Албрахтовой Кгаштолтовой (1548 год)[60]; мещане… Кашътовътъ (1552 год)[61]; Лукъянъ Манковъ зъ братаничомъ Кгаштолтомъ (12 ліпеня 1560 году)[62]; Гаштолт (Хроніка літоўская і жамойцкая)[63]; Gregorius Gostowt, Daniel Gostowt[64], Mikołaj Gosztof(t)[65], Jerzy Gosztowt, Daniel Gosztowt[66] (20 кастрычніка 1655 году); Kazimierzem Kosztoftem… w akademii Wileńskiey studuiącemi (29 ліпеня 1676 году)[67]; fundaciy kniaza Wiereiewskiego Gasztalta (1680—1682 гады)[68]; Kazimierzem Gasztoltem (22 красавіка 1688 году)[69]; Jakub Gosztowtt (1744 год)[70]; Juliana Gasztołdowicz (1808 год)[71]; Gasztoft (1832—1834 гады)[72]; Emilia Goschtaut (1901 год)[73].

Remove ads

Носьбіты

  • Гаштольд ( 1364) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста вяленскі; меў сына Андрэя, пачынальнік роду Гаштольдаў
  • Гашталт — аршанскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1560 годзе
  • Давід Тамашавіч Гаштаўтовіч — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1587 і 1603 гадох[74]
  • Казімер Антоні Гаштальд Букраба — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, канюшы пінскі ў 1710—1717 гадох і лоўчы пінскі ў 1717—1726 гадох[75]
  • Пётар Гаштальд Букраба — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі берасьцейскі ў 1717 годзе[76]

Гоштаўты гербу Сыракомля і Каштаўты (Kasztowt) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[77].

Гоштаўты (Gosztowt) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[78].

Гошталды-Туры на Зубачах — літоўскі шляхецкі род[79].

Гажтаўты (Gożtowt) гербу Сыракомля — літоўскі шляхецкі род[80].

Гоштаўт (Gosztowt) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[81].

У XVI ст. існавала «поле» Гастоўтава або Гастоўтавічы (Гастовтово, Гастовтовичи), маёнткі Гастоўты (Гастовты) і Гаштоўтавічы (Гаштовтовичи) у Жамойцкім старостве[82].

На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Гаштоўцішкі, у гістарычнай ПрусііГайштаўдэн.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads