Гестар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гестар (Гештар, Гештэр, Гейстар, Гейштэр, Гейштар, Кейстар, Кейштэр), Гестэра — мужчынскае і жаночае імёны і вытворнае ад іх прозьвішча.
Паходжаньне
Гастэр, Гестэр або Кастэр (Gaster, Gester[1], *Gastharo, Caster[2]) і Герыгаст (Herigast[3]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гасьціла, Каштарт, Гаштольд; германскія імёны Gastila, Kastert, Gastald) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік', а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].
У Польшчы гістарычна бытавала імя Гестар (Кештар): Gestaronis (1412 год), Stanislaus Kesztoronis de Grochowarsko… Stanislaum Kestorowicz de Grochowarsko… Stanislaum Kestorowicz de Grochowarsko… Stanislaum Kestorowicz de Grochowarsko (1413 год)[8].
У Прусіі бытавала імя Geystarre[9]. Апроч таго, у Прусіі адзначалася прозьвішча Kaster[10], у ваколіцах Мэмэлю — Gester[11].
У Польшчы ў 1665 годзе адзначалася прозьвішча Gister[12].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Гіштаровіч (Gisztarowicz, Gisztorowicz), Гіштэровіч (Giszterowicz)[13], Гейштар (Giejsztor, Gieysztor), Гейштарэвіч (Giejsztorewicz)[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи наших дорсуничанъ на имя в Кеистора (22 ліпеня 1501 году)[15]; стрельцы Бирштаньские… Мокуле Кгесторовичу[16], стрелцы Олитские… Щепану Кгесторовичу[17] (1557—1558 гады); з ыменья Кгейсторовичъ… з села Кгейсторовичъ[18], Петръ Станиславовичъ з Кгесторовичъ[19] (1567 год); з стоклишского круга… Александру Кгеисторовичу (15 верасьня 1568 году)[20]; Grehorius Geystar (1619—1690 гады)[21]; Ludwik Gieszter, czesnik Nowogródzki (5 чэрвеня 1699 году)[22]; p. Giesztora… Ludwik K. Giesztor m. p. W. (21 траўня 1701 году)[23]; п. райцы скарб. его мил. п. Владиславу Кгештору, комисару, диспартименъ на войско Литовское в повеце Оршанскимъ чынячому (1711 год)[24]; Domicela Giejszter (1754 год)[25]; Wincenty Giesztor (4 кастрычніка 1765 году)[26]; Józef Gesztor (1829 год)[27].
Remove ads
Носьбіты
- Пётар Станіслававіч з Гестаравіч — троцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
- Гестэра Марцінаўна Германовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1585 годзе[28]
- Стэфан Гестар — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1597 годзе[29]
Гештары — літоўскі шляхецкі род[30].
Гейштары (Gieysztor) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род з Гарадзенскага павету[31].
Кейштэр-Дубавіцкія — літоўскі шляхецкі род[32].
Гейштаровіч (Giejsztorowicz) і Гейштар (Gieysztor) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[33].
На 1901 год існавала сяло Кісьцер (Кістэр) у Старадубскім павеце Чарнігаўскай губэрні[34].
На 1903 год існавала сяліба Каштары ў Цельшаўскім павеце Ковенскай губэрні[35].
На 1906 год існавала вёска Кесьцеры ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[36].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads