Кляўс Яганіс
румынскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кля́ўс Вэ́рнэр Яга́ніс (па-румынску: Klaus Werner Iohannis, па-нямецку: Klaus Johannis, нар. 13 чэрвеня 1959, Сыбіў) — прэзыдэнт Румыніі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сям’і трансыльванскіх саксаў Сусаны і Густава Гайнца Яганісаў. У 1992 годзе яго бацькі перабраліся ў нямецкі Вюрцбург і атрымалі нямецкае грамадзянства, скарыстаўшыся правам на вяртаньне.
У 1979 годзе Кляўс паступіў на факультэт фізыкі ва Ўнівэрсытэце Бабеш-Бояі ў г. Клуж-Напока, пасьля здачы ўступных іспытаў быў накіраваны на 9 месяцаў у г. Тымішаара, для праходжаньня вайсковай службы. Пасьля заканчэньня ўнівэрсвтэту ў 1983 годзе працаваў настаўнікам фізыкі ў розных школах і каледжах Сыбіў у тым ліку з 1989 па 1997 ў гімназіі імя Самуэля фон Брукэнталя, найстарэйшай нямецкамоўнай школе Румыніі.
З 1997 па 1999 год ён быў намесьнікам галоўнага школьнага інспэктара жудзеца Сыбіў, а з 1999 году да свайго абраньня на пасаду мэра ў 2000 годзе ён быў галоўным школьным інспэктарам жудзеца.
Палітыка
Першы тур галасаваньня прайшоў 2 лістапада 2014 году. Галоўным яго супэрнікам быў прэм’ер-міністра Румыніі Віктара Понта. Паводле яго вынікаў Понта атрымаў 40,3% галасоў выбаршчыкаў, а Яганіс — 30,4%. Пасьля другога туру прэзыдэнцкіх выбараў, які адбыўся 16 лістапада 2014 году абышоў па колькасьці адданых за яго галасоў дзейнага тады прэм’ер-міністра Румыніі Віктара Понта[5].
Remove ads
Асабістыя зьвесткі
Валодае румынскай, нямецкай і ангельскай мовамі. З 1989 году жанаты з Кармэн Яганіс (у дзявоцтве Лэзуркэ), якая зьяўляецца выкладчыкам ангельскай мовы ў нацыянальным каледжы імя Георга Лазара ў Сыбіў.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads