Конер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Конер (Конар, Кунера) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Кунар, пазьней Конэр (Cunari, Koner) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[2] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Konarszczyzna (1744 год)[7]; Maciej Konar (1802 год)[8]; Maryanna Konier (1845 год)[9].
Remove ads
Носьбіты
Канярэвічы гербу Пагончык[10] — літоўскі шляхецкі род[11].
Кунера (Kuniera) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[12].
На 1910 год існавала ваколіца Конараўшчына (Канароўшчына), а таксама вёска і маёнтак Канаршчына ў Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні[13].
На гістарычнай Амсьціслаўшчыне існуе вёска Канаршчына.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads