Крыштап Завіша
(пам. 1670) маршалак вялікі літоўскі, кашталян віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хрыстафо́р (Кры́штаф) Заві́ша (к. 1600 — 23 студзеня 1670) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Вялікі лоўчы літоўскі (1629—1637), вялікі пісар літоўскі (1637—1649). Староста менскі (1631—1645) і браслаўскі (з 1645).
Пасол на сойм 1632 року ад Менскага павету, пасол на каранацыйны сойм 1633 року. Пасол на надзвычайныя соймы 1635, 1637, 1642 і 1647 рокаў.
У 1639 — маршалак Трыбуналу ВКЛ, у 1642 — маршалак сойму Рэчы Паспалітай. Пасол на сойм 1646 року, каранацыйны сойм 1649 року, соймы 1649—1650 і 1650 рокаў.
Маршалак надворны (1649—1654) і вялікі літоўскі (1654—1669).
У 1655 року стаў удзельнікам Тышовецкай канфэдэрацыі супраць Швэцыі.
У 1659 і 1661 роках абіраўся дэпутатам ад сэнату ў Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віленскі (1669—1670).
Remove ads
Сям’я
Паходзіць з шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь». Сын падскарбія літоўскага Андрэя і Сафіі з Валовічаў, унучкі кашталяна наваградзкага Рыгора Валовіча. Меў сёстраў Барбару (памерла дзіцем) і Сафію (манашку), а таксама брата Мікалая (езуіт, памёр маладым у Рыме).
Быў жанаты з Кацярынай з Тышкевічаў, дачкой менскага ваяводы Пятра. Мелі дзяцей:
- Андрэя Казімера — пісара вялікага літоўскага. Перадаў яму Менскае староства
- Яна Юрыя — ротмістра каралеўскага. Перадаў яму Браслаўскае староства
- Ганну Канстанцыю — жонку Фэлікса Яна Паца, падкаморага вялікага літоўскага.
Remove ads
Творы
- Хрыстафор Завіша. Найяснейшаму каралевічу Уладзіславу…; Караламахія (урывак з паэмы): пераклад з лацінскай мовы, камэнты Ж. В. Некрашэвіч-Кароткай. // Роднае слова : часопіс. — 2006. — № 8. — С. 18—20.
- Хрыстафор Завіша. Караламахія (урывак з паэмы): пераклад з лацінскай мовы, камэнты й Жанны Некрашэвіч-Кароткай. // Наша вера : часопіс. — 2007. — № 2 (40).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads