Кінэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кінэр (Кінер) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Генэр, Гінэр або Кінэр (Gener, Ginheri, Ginerius[1], Kiener[2]) і Герыкін (Herekin) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак' (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[4]), а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Kinner (Kiner)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: famatus dominus Joannes Kinner civis et negotiator caunensis iako opiekun paniey Anny Forchontowney Jannowey Kinerowey małżonki swey (XVII ст.)[9]; sławetni panowie Jan Kiner i małząka iego Anna Forchuntowna Kinerowa obywatele kowieńscy (XVIII ст.)[10]; xiądz Cezary Kinner, zakonu świętego Bazylego w., professor Supraślskiego konwentu (3 сьнежня 1767 году)[11].
Remove ads
Носьбіты
Кінер (Kinier) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[12].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads