Кірыл Сідарэнка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіры́л Сідарэ́нка (нар. 25 жніўня 1995 году) — беларускі футбаліст, нападнік расейскага «Дынама» з Бранску.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец лужаснянскай інтэрнат-гімназіі і пастаўскай акадэміі ПМЦ[3], у 2013 годзе перайшоў у пермскі «Амкар», дзе выступаў за дубль. У жніўні 2014 году быў арандаваны «Віцебскам», якому дапамог прасунуцца ў Найвышэйшую лігу.
У пачатку 2015 году, пакінуўшы «Амкар», стаў гульцоў шацілавіцкага «Хіміка». Правёў пасьпяховы сэзон 2015 году, забіўшы 11 галоў у Першай лізе. У сьнежні 2015 году зноў апынуўся ў «Віцебску»[4], які ачоліў былы трэнэр Кірыла ў акадэміі ПМЦ Сяргей Ясінскі. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Менску» (0:1). У жніўні 2016 году быў аддадзены ў арэнду клюбу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[5]. Па заканчэньні сэзону 2016 году пакінуў «Віцебск»[6].
У студзені 2017 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі»[7], але беспасьпяхова. У выніку, распачаў сэзон 2017 году ў складзе гомельскага «Лякаматыва». З 11 галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне. У ліпені 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Лякаматыў» і далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[8]. У лістападзе 2018 году склаў дзьвюхгадовую дамову зь «Іслаччу»[9]. Рыхтаваўся з камандай да сэзона 2019 году, аднак у сакавіку 2019 году вярнуўся ў «Белшыну» на правах арэнды[10]. У складзе бабруйскага клюба чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Першай лізе. У сьнежні 2019 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт зь «Іслаччу»[11].
У студзені 2020 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[12]. У сэзоне 2020 году дапамог магілёўскай камандзе перамагчы ў Другой лізе, а сам быў найлепшым бамбардзірам лігі з рэкорднымі 40 галамі за сэзон. Пачатак 2021 году ў Першай лізе прапусьціў праз траўмы, але з жніўня пачаў зьяўляцца на полі і хутка замацаваўся ў якасьці асноўнага нападніка. Пасьпеў за 17 матчаў адзначыцца 19 галамі і стаць другім бамбардзірам Першай лігі. У студзені 2022 году пакінуў магілёўскі клюб[13] і хутка выправіўся на прагляд у тульскі «Арсэнал». На турэцкім зборы каманды адзначыўся некалькімі галамі, аднак у выніку стаў гульцом казаскага клюбу «Кызылжар»[14]. Згуляўшы за петрапаўлаўскі клюб у адным матчы, у сакавіку 2022 году перайшоў у «Кайсар»[15], якому дапамог прасунуцца ў Прэм’ер-лігу.
У студзені 2023 году стаў гульцом берасьцейскага «Дынама»[16]. У ліпені 2023 году пакінуў клюб[17], пасьля чаго пачаў трэнавацца з мазырскай «Славіяй» і неўзабаве падпісаў кантракт[18]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Славію»[19], пасьля чаго зьехаў у Кыргыстан. Ужо ў ліпені 2024 году вярнуўся ў мазырскі клюб[20], але сталага месца ў складзе не займеў. У пачатку 2025 году зьехаў у бранскае «Дынама» з расейскага трэцяга дывізіёну[21].
Міжнародная
Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў. 17 лістапада 2015 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Кіпру. У студзені 2016 году абараняў колеры моладзевай зборнай краіны на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу, згуляўшы два матчы. Пасьля гэтага ў склад зборнай больш не выклікаўся.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads