Леанарда Бануччы

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Леанарда Бануччы
Remove ads

Леана́рда Бану́ччы (па-італьянску: Leonardo Bonucci; нар. 1 траўня 1987 году, Вітэрба, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Італіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Леанарда Бануччы пачаў кар’еру ў моладзевым складзе клюбу «Вітэрбэзэ». Улетку 2005 году ён перайшоў, на правах арэнды, у «Інтэр». 14 траўня 2006 году Бануччы дэбютаваў у асноўным складзе «Інтэру» ў матчы чэмпіянату Італіі супраць «Кальяры», гульня скончылася ўнічыю 2:2[5]. У студзені 2007 году клюб «Трэвіза» выкупіў 50% правоў на Леанарда й ягонага партнэра па «Інтэру» Маа Бумсонга. Пераходы Бануччы, Бумсонга й Фэдэрыка Піявакары, палова кантракту якога была прададзеная «Інтэрам» у «Трэвіза», сталі часткай складанай дамовы паводле трансфэра Робэрта Аквафрэскі, які перайшоў у «Кальяры», але частка правоў на якога была аддадзена «Інтэру».

8 чэрвеня 2009 году Бануччы перайшоў у «Джэноа»[6], аднак, не згуляўшы за клюб ніводнай гульні, Бануччы 2 чэрвеня быў ​​прададзены ў «Бары», якая набыла палову трансфэру футбаліста, а таксама яшчэ некалькіх гульцоў «Джэноа». 28 чэрвеня 2010 году Бануччы падпісаў пяцігадовы кантракт з турынскім «Ювэнтусам»[7], сума трансфэру склала 15,5 млн эўра[8]. У складзе «б’янканэры» Бануччы склаў цэнтар абароны клюбу разам з Джорджа К’еліні[9].

Міжнародная

У лютым 2010 году Бануччы ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Італіі. 3 сакавіка 2010 году ён дэбютаваў у зборнай у таварыскай гульні супраць зборнай Камэруну, якая скончылася зь лікам 0:0[10]. Пры гэтым у гульні ён выйшаў у стартавым складзе, разам з Фабіё Канавара й Джорджа К’еліні, склаўшы лінію абароны каманды, якая гуляла паводле схемы 3-4-3[11].

Remove ads

Дасягненьні

«Інтэрнацыянале»:

«Ювэнтус»:

Італія:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads