Леднікі (Менская вобласьць)

вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Леднікі (Менская вобласьць)
Remove ads

Леднікі́[1] — вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзяць у склад Фаніпальскага сельсавету. Знаходзіцца за 16 км ад Койданава, 24 км ад Менску, 6 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першыя згадкі пра Леднікі зьяўляюцца ў XVI стагодзьдзі: у 1588 годзе яны ўваходзілі ў склад Койданаўскага староства і належалі Радзівілам. У XVIII ст. адносіліся да фальварка Уса Койданаўскага графства. У першай палове XVIII ст. землі ў засценку Леднікі на ўмовах леннай, ці коннай зямянскай службы трымала мясцовая шляхта Даноўскія, Доўнары, Занеўскія, Калечыцы і інш. У 1883 годзе ў вёсцы адкрылася школа граматы, дзе навучалася 14 хлопчыкаў. У пачатку XX стагодзьдзя Леднікі ўваходзілі ў склад Койданаўскай воласьці Менскага павету, мелася 70 двароў, 440 жыхароў.

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1991 год — 53 двары, 102 жыхары; 1999 год — 79 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 31 двор, 53 жыхары[2]; 2010 год — 40 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads