Лодар
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лодар, Лотар — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Лодар, Лодара або Лотар, пазьней Лёдэр (Hlodar, Lodhari, Lodara[1], Lotar, Loder[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова хлод- (лод-, лот-) (імёны ліцьвінаў Лодальд, Лодвік, Лодвін; германскія імёны Lodoald, Lodwich, Lodwin) паходзіць ад германскага hluþa, hluda 'слаўны'[4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Luder[8].
У Польшчы ў 1647 годзе і ў XVIII ст. адзначалася прозьвішча Loder[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в ыменичу его Мойшакгольском… подданных служба, то есть: Ян Амброжеевичъ Лодарович зъ жоною, зъ сынми двема — Мисем а Павломъ, а дочкою Едвигою, пол служ’бы. А Юр’и Матовичъ Лодаровичъ ковал зъ жоною и братя его Станислав, Адам Матовичы и четверты брат их Янъ Матович (15 лістапада 1603 году)[10]; людей служба одна, на которой мешкают Ян Амброжеевич Лодарович з братанками Юр’ем ковалем, Стасем а Адамом Матовичами и з жонами их, а брат их Янъ Лодорович Матович (2 чэрвеня 1605 году)[11]; Jadwiga Łotarewicz (1840 год)[12]; Antonina Łotarowicz (1844 год)[13]; Antonina Łotorewicz (1847 год)[14].
Remove ads
Носьбіты
Латарэвічы (Łatarewicz) — прыгонныя зь вёскі Сьціганяў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[15].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads