Лода
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лода (Лёда), Лота (Лот, Лёт, Лоць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Хлода, Лода або Лота, пазьней Лёдэ або Лёт (Chlodio, Lodo, Lotto, Lode, Lott) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова хлод- (лод-, лот-) паходзіць ад германскага hluþa, hluda 'слаўны'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Лодзейка (Лоцейка), Лобарт, Лодальд, Лодвік (Людвік), Лодвін (Лотвін), Лодар (Лотар). Адзначаліся германскія імёны Hlodico (Lotichius), Lobert, Lodoald, Lodwich, Lodwin, Loder (Lotar).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Lodo (Lod[3]), Lodgierz, Lodewicus (Lodwich, Lodwig, Łodwig, Lodwik, Łodwik, Ludewicus, Ludewig, Ludwich, Ludwig, Ludwik)[4].
У 1644 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Sigismundus Lothus, Regiomontanus Borussus[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Лоть Васковичъ (1567 год)[6]; quae Otto Lode possidebat (4 сакавіка 1585 году)[7]; Józef Łotowicz… Baltromiey Łotowicz… Mikołay Kłodziewicz (1688 год)[8]; domek Lotowicza (1690 год)[9]; Łodzie (1744 год)[10]; Agata Lodowicz (1777 год)[11]; Lotowicz (29 студзеня і 22 лістапада 1778 году)[12][a].
Remove ads
Носьбіты
- Тыльман Лёдэ (Tylman Lode) — рыцар з Інфлянтаў, які ўпамінаецца ў 1436 годзе[17]
- Ян Лёдэ (Jan Lode) — кракаўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1439 і 1456 гадох[18]
- Адам, Павал, Мацей, Тарас і Мікалай Лоды — жыхары вёскі Пярэжараў, якія ўпамінаюцца ў 1776 годзе[19]
- Ігнат Латовіч — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1787 годзе[20]
Латовічы (Łotowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[21].
Лёды (Лёты) — літоўскі шляхецкі род[22].
Лоты — літоўскі шляхецкі род[23].
На 1902—1906 гады існавалі фальварак і вёска Лотаўшчына ў Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[24][25].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads