Любашкі

вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Люба́шкі[3] — вёска ў Беларусі, каля Атоцкага каналу. Уваходзяць у склад Дзьмітравіцкага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 17 км на паўночны захад ад Камянцу, за 56 км на поўнач ад Берасьця, за 25 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце  Беласток).

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Любіш (Lubisch) — імя германскага паходжаньня[4].

Гісторыя

У сярэдзіна XIX ст. сяло ў Войскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Паводле 10-й рэвізіі (1857 год) 277 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць. На 1890 год Любашкаўскай сельскай грамадзе належала 622 дзесяціны ворыўнай зямлі, царкве належалі 42 дзесяціны. Паводле перапісу 1897 году, у вёсцы 58 двароў, 453 жыхары, хлебазапасная крама, 5 ветраных млыноў, 2 кузьні, царква.

У выніку польска-савецкай вайны згодна з Рыскім мірам (1921 год) у складзе Польшчы, у Войскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. На 1923 год 51 гаспадарка, 271 жыхар. З 1928 году ў Дзьмітравіцкай гміне таго ж павету.

У выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа (1939 год) у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР. З 1940 году вёска ў Агародніцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 87 двароў, 425 жыхароў.

За часамі Другой сусьветнай вайны ў жніўні 1941 году нямецкія захопнікі расстралялі ў Клепачоўскім лесе 6 жыхароў вёскі, у тым ліку 3 дэпутатаў сельсавету. На франтах Другой сусьветнай вайны загінулі і прапалі бязь вестак яшчэ 6 жыхароў вёскі. На 1948 год у пачатковай школе 48 вучаняў. У 1949 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас «Ленінскі камсамол», з 1951 году ў калгасе «Новы шлях», з 1962 году ў саўгасе «Белавескі» (у 1982 годзе перайменаваны ў «Першамайскі», у 1991 годзе рэарганізаваны ў калгас). З 1964 году ў Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1905 год — 519 чалавек
  • 1960 год — 318 чалавек
  • 1970 год — 213 чалавекі
  • 2010 год — 54 чалавекі
  • 2005 год — 46 чалавек, 32 двары[5]
  • 1999 год — 83 чалавекі

Эканоміка

У складзе СВК «Хадасы».

Славутасьці

У навакольлі вёскі ва ўрочышчы Курганы захаваўся курганны могільнік XI—XII стагодзьдзяў.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads