Любель (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Любель — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Любіла або Любела, пазьней Лібэль (Liubilo, Leubella, Liebel) — імя германскага паходжаньне[1]. Іменная аснова -люб- (імёны ліцьвінаў Любейка, Любень, Любарт; германскія імёны Liubbecha, Luben, Lubert) паходзіць ад гоцкага liufs[2], германскага leuba, стараверхненямецкага liub 'лю́бы, каханы, мілы, прыемны'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земли пустовских в Жолудскои волости на имя Любелевщину, а Роделевщину (22 сьнежня 1515 году)[4]; у Жолудском повете чотыри земли пустых леитских, на реце на Ищелде, на имя Любелевщину, а Роделевщину (29 ліпеня 1516 году)[5]; Anna Lubielowna (1802 год)[6].
Remove ads
Носьбіты
На 1913 год існавала мясцовасьць Любелішкі (Lubeliszki) у Немянчынскай парафіі[7].
На гістарычнай Піншчыне існуюць вёскі Любель і Любель-Поль.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads