Рудзіла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рудзіла, Рудзела (Рудзель, Родзель, Рудаль), Руціла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Родзіла, Рудзіла, Рудзела, Рудала або Руціла (Hrodilo, Rodilo[1], Rudila, Rudela, Ruadalo, Rutila) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rodemund, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Rudel (Rudil)[4].
У Прусіі бытавала імя Родэль: Rodele (1364 год)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земли пустовских в Жолудскои волости… Роделевщину (22 сьнежня 1515 году)[6]; в Диснах земли пустовскии… Руделевщину (27 красавіка 1516 году)[7]; Якуб Роделевич (24 жніўня 1524 году)[8]; Michałko Rudzielewicz (1561 год)[9]; Алексей Руделевичъ (13 жніўня 1591 году)[10]; Maciei Rudieliowicz s synem Stasiem… Grzyg Rudeliewicz (11 кастрычніка 1597 году)[11]; Iozeph Rudyło chorazy Mozyrski, ręka swą (30 верасьня 1614 году)[12]; Maciey Rutela (1624 год)[13]; Stanisław Rudelewicz… Matuk Rudelewicz (1641 год)[14]; od xdza Rudelewicza (1675—1677 гады)[15]; od P. Adama Rodila (1690 год)[16]; Józef Rodelewicz (30 жніўня 1734 году)[17]; Rodziłowicz (1768 год)[18]; Agata Rudelowa (13 лістапада 1764 году)[19]; Jerzy Rodellewicz (21 жніўня 1780 году)[20]; Jan Rodelewicz (6 лютага 1786 году)[21].
Remove ads
Носьбіты
- Аляксей Рудзелевіч — жыхар маёнтку Чашыцаў (Гарадзенскі павет), які ўпамінаецца ў 1591 годзе[22]
- Юзэф Рудыла — мазырскі харужы, які ўпамінаецца ў 1614 годзе
Рудалевічы (Rudolewicz, Rudalewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[23].
Радзіловічы (Radziłowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[24].
Рудэлевічы (Rudelewicz) гербу Алемані — літоўскі шляхецкі род[25].
Руціла (Rucilo) і Рудзяловіч (Rudzielowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[26].
На 1904 год існавалі вёска і сядзіба Рудлава (Рудлова) у Ельнянскім павеце Смаленскай губэрні[27].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць вёскі Рудалі і Рудзелішкі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads