Магілёўцы
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магілёўцы[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавету.
Remove ads
Назва
Непадалёк ад вёскі знаходзіцца ўзвышша, на якім выяўленыя масавыя пахаваньні. Мясцовыя насельнікі завуць гэтае месца Магільнікам. Паводле аднае з вэрсіяў, ад яго атрымала назву і вёска[3].
Сярод іншых вэрсіяў паходжаньня назвы — у гонар пасяленцаў, што нібыта прыехалі сюды з-пад Магілёву, або паводле назвы родавага гербу «Магіла» ўладальнікаў гэтых земляў — Быхаўцаў[4]. Апошняя вэрсія мае асаблівы сэнс з-за магчымага словаўтваральнага і этымалягічнага падабенства і спалучэньня з назвамі дзьвюх блізкіх вёскаў — гэта Брантоўцы (некалі маёмасьць памешчыка Брандта) і Зельзін (некалі маёмасьць памешчыка Зельдзіна).
Remove ads
Мінуўшчына
Сядзіба закладзеная Язэпам Быхаўцам, камэргерам караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у XVIII стагодзьдзі. Унутры барокавага парку знаходзіўся двухпавярховы палац[4].
За расейскім часам — у Лыскаўскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні[5], уласнасьць Быхаўцаў. Па сьмерці Аляксандра Быхаўца ў 1863 годзе ўласьнікам маёнтку стаў ягоны сын Станіслаў, ад якога Магілёўцы перайшлі ў спадчыну ягонаму пляменьніку Казімеру Дзяконскаму[6].
Пасьля Быхаўцаў Магілёўцы перайшлі да Казімера і Стэфаніі Дзяконскіх. Апошнім уласьнікам быў Альбін Дзяконскі. Пасьля прыходу Саветаў у 1939 року Альбін быў арыштаваны і перавезены ў Менск, пасьля чаго ягоны сьлед губляецца. Меркавана ён загінуў там у 1940 року. Родавая капліца Быхаўцаў была зьнішчаная, парк закінуты. Палац у цяперашні час займае псыхіятрычная больніца[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 514 чалавек
- 1999 год — 697 чалавек
Транспарт
Аўтамабільныя дарогі Н536 Ярашэвічы — Зіновічы — Магілёўцы[7] і Н564 Магілёўцы — Лібярполь[8].
Турыстычная інфармацыя
- Палацава-паркавы комплекс Дзяконскіх (XVIII стагодзьдзе)
- Мэмарыяльная калёна (XVIII—XIX стагодзьдзі)
- Курганны могільнік пэрыяду раньняга сярэднявечча (XI стагодзьдзе)
Асобы
- Аляксандар Быхавец — шляхціч, адкрывальнік рукапісу па гісторыі ВКЛ
- Альбін Дзяконскі — польскі паэт, апошні ўласьнік маёнтку ў Магілёўцах
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads