Радзіка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Радзіка (Радыка, Радка), Радзейка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Радык.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Радака, пазьней Радыка, Радэка, Радка або Ратка (Radacho, Radike, Radeke[1], Radke, Rattke) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[3], германскага rad- 'рада'[4].

Адпаведнасьць імя Радзейка германскаму імю Radecke (Radacho, Redeсo) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

У Памор’і адзначалася прозьвішча Rateike[6].

У Прусіі бытавала імя Rediko[7]. У 1625 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаліся Jacobus Radke, Mariaeburgensis, Borussus… Johannes Radike, Regiomontanus Borussus[8]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Radicke[9], адзначалася прозьвішча Radecke[10], у ваколіцах Мэмэлю шырока бытавала прозьвішча Radtke (Radke)[11], на захад ад Караляўцу адзначалася прозьвішча Radeike[12].

Германскае імя Radeke бытавала ў XV ст. у Рызе[13], а ў 1278 годзе ўпамінаецца Radeke Ruthenus[14].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: de Plotzko magnus satrape nomine Radeke (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[15]; Radike (13 і 27 лістапада, 27 сьнежня 1414 году)[16]; Radeke (30 сьнежня 1414 году, 24 студзеня і 5 лютага 1415 году)[17]; człowiek Radeyko (1422 год[18] паводле выпісу 1618 году)[19]; cum hominibus… item Szeliwonoviczy Issak, Radyvk et Radyko (22 лістапада 1460 году)[20]; homines… Radeyko Brylukowycz (3 лістапада 1505 году)[21]; люди… Радеика (22 жніўня 1523 году)[22]; з Городна… Радика Пашковича (1535 год)[23]; Мац Радеикович (16 траўня 1557 году)[24]; Paniutha Radzikowicz (1561—1566 гады)[25]; Иванъ зъ Радейковичомъ (1563 год)[26]; Онацъ Радиковичъ (1566 год)[27]; Урбанъ Радиковичъ[28], Родъ Радиковичовъ… Павелъ Радиковичъ[29] (1567 год); człowiek Radeyko (18 жніўня 1583 году)[30]; роду Радиковичовъ (12 студзеня 1584 году)[31]; Павелъ Ходоровичъ, зъ двема сынами: Рядикомъ а Степаномъ (14 ліпеня 1596 году)[32]; Radyka (1662 год)[33]; Radzikowicz (1671—1681 гады)[34]; Ród Radykowiczów w Worłowie… Ród Radykowiczów Goyluszów: p. Kazimierz Radykiewicz[35], p. Jan Radyko, p. Jan Bartłomiejowicz Radyko… p. Adam Radyko… p. Michał Radyko[36], Kazimierz Radyko[37] (1690 год); Aleksander Radyko… Piotr Radyko (6 лютага 1764 году)[38]; Piotr Radyko… Klemens Radyko (8 лютага 1769 году)[39]; Klemens Radyko (5 лютага 1776 году[40], 10 лютага 1779 году[41], 9 лютага 1785 году[42]); Piotr Radyko por. x; Klemens Radyko; Teodor Radyko[43], Klemens Radyko… Teodor Radyko[44], Aleksander Radyko[45], Aleksander Radiko[46] (21 жніўня 1780 году); Piotr Radyko, Teodor Radyko (11 лютага 1784 году)[47]; Klemens Radyko… Teodor Radyko (7 лютага 1785 году)[48]; Teodor Radyko[49], Piotr Radyko x, Teodor Radyko x, Klemens Radyko x[50] (9 лютага 1785 году); Teodor Radyko… Klemens Radyko (6 лютага 1786 году[51], 18 жніўня 1788 году[52]); Piotr Radyko, por. pow. kow.[53], Teodor Radyko, Klemens Radyko[54] (6 лютага 1786 году); Piotr Rodyko, por. pow. kow. (21 жніўня 1786 году)[55]; Klemens Rodyko (18 жніўня 1788 году)[56]; Klemens Radyko z Radyk… Teodor Radyko (10 лютага 1791 году)[57].

Remove ads

Носьбіты

  • Пётар Каэтанавіч Радыка — селянін-каталік з ваколіцаў Коўны, які меў у валоданьні зямлю на 1889 год[58]

Радыкі гербу Леў з Аднарогам — літоўскі шляхецкі род з Ковенскага павету Троцкага ваяводзтва[59].

Радыкі (Radyk) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[60].

Радыкевічы — літоўскі шляхецкі род[61].

Радыковічы (Radykowicz) гербу Драгамір — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[62].

Радкевічы (Radkiewicz) — літоўскі шляхецкі род з Менскага ваяводзтва[63].

На 1906 год існавала сядзіба Раткоўшчына (Раткаўшчына) у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні[64].

На 1909 год існавала ўрочышча Радзейкава (Родзейкава) у Менскім павеце Менскай губэрні[65].

На гістарычнай Ковеншчыне існуе вёска Радыкі, на гістарычнай ВількаміршчынеРадзейкі, на гістарычнай ПолаччынеРадкоўшчына. Назву Радзейкішкі маюць вёскі на гістарычных Браслаўшчыне і Вількаміршчыне.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads