Мінейка (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мінейка (Мініка, Мінка), Менейка (Меніка, Менка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мініка, Мінка, Меніка або Мэнэка (Minnico, Minnike[1], Minco, Meniko, Meneke[2], Menneke[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[5], minthi 'памяць'[6].

Адпаведнасьць імя Мінейка германскаму імю Minnico, якое ўпамінаецца яшчэ ў VIII стагодзьдзі, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Menko[8].

У Прусіі бытавала імя Мінека (Меніка): Menike (1353 год)[9], Mineko (1370 год)[10], Mineke (1386 год)[10], Myneke (1389 год)[10]. У 1633 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Martinus Menke, Regiomontanus Borussus[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Минеико… люди[12], чоловека… Минеика[13] (1440—1492 гады); homines… Ivan Myenyko (23 лістапада 1470 году)[14]; конюхов… Менеика Правиловича (1514 год)[15]; Иванъ Григорьевичъ Менковичъ з Менкевичъ… Богушъ Менкевичъ з Менкевичъ… Гараинъ Менковичъ… Хома Менкевичъ (1567 год)[16]; wies Minikowicze. Tum Minikowicz, syn jego Wojciech… Czep Minikowicz, syn jego Piotr (30 сьнежня 1598 году)[17]; sioło Medziaty… Jakub Minka (8 лістапада 1610 году)[18]; Adam Mineyko… Lukasz Jakubowicz Mineyko na miejscu Jakuba Mineyka[19], Hrehory Minikowicz… Józef Minichowicz… Piotr Minikowicz[20] (1667 год); Józef Minichowicz… Piotr Minikowicz (1690 год)[21]; Bernardus Minkiewicz (1701 год)[22].

Remove ads

Носьбіты

Мінейкі — парафіяне царквы ў Грушцы (Рэчыччына) на 1857 год[24].

Мінэйкі (Minejko) — прыгонныя зь вёскі Міхалоўкі (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[25].

Мінэйкі (Minejko) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Кабыльніку[26].

Мініковічы (Minikowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Лынтупаў[27].

Мінейкі гербу Газдава — літоўскі шляхецкі род.

Мянкевіч (Mienkiewicz), Менка (Mienko), Мянковіч (Mienkowicz), Мінікевіч (Minikiewicz), Мінкевіч (Minkiewicz) і Мінка (Minko) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[28].

Каля Гальшанаў існавала сяло Мінейкі[29]. На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Мінейкішкі, на гістарычнай БерасьцейшчынеМінкі, у ваколіцах КарастышаваМінэйкі (упамінаецца ў 1545 годзе, тады ж даецца варыянт назвы Mineykowicze)[29].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads