Маканавічы

вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Маканавічы
Remove ads

Мака́навічы[1] — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Зашчоб’еўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

За 57 км на паўднёвы захад ад Рэчыцы, чыгуначная плятформа Маканавічы (на ветцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Гомель — Каленкавічы), за 107 км ад Гомля.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

25 лістапада 1509 году сяльцо Маканавічы (Мокавовичи) у Рэчыцкай воласьці прывілеем караля Жыгімонта Старога аддадзена на вечнасьць дзяку Грыцку Алексеевічу[2].

Пры разьмежаваньні Кіеўскага ваяводзтва Кароны Польскай і Мазырскага павету Вялікага Княства Літоўскага у сьнежні 1621 — студзені 1622 году складаньне дакумэнту паны камісары завершылі ў сяле князёў Жыжэмскіх Маканавічы Рэчыцкага павету ВКЛ[3].

26 жніўня 1658 году кароль Ян Казімер пацьвердзіў права пана Вінцэнта Гаека на саступку сваіх пажыцьцёвых добраў Валосавічы і Маканавічы[a] сужэнцам Казімеру і Катарыне з Гарбацкіх Гаекам[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Маканавічы — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[5]. У «Камеральном описании… Речицкой округи», датаваным 29 студзеня 1796 году, засьведчана, што сяло Маканавічы належала панам Станіславу і Леапольду Аскіркам[6].

У парэформавы пэрыяд Маканавічы адміністрацыйна знаходзіліся ў Васілевіцкай воласьці.

У 1889 годзе Фелікс (Шчасны), сын Эміля, Аскерка[b] валодаў маёнткамі Маканавічы (8764 дзесяціны), Дзеравішча (2788 дз.), Глінішча (300 дз.) і Азярын (32 дз.)[8].

На 1909 год у сяле Маканавічы налічвалася 114 двароў з 774 жыхарамі[9].

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Маканавічы, аднак, у складзе Васілевіцкай воласьці апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[10].

1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Remove ads

Заўвагі

  1. У дакумэнце абодва паселішчы лякалізаваныя ў Мазырскім павеце, але тое слушна адно для Валосавічаў.
  2. Гэта пра яго казаў вясковы музыка з Гарошкава Іван Бурак[7]:
    Ніхто так чудна ня грае на картапляні, як маканавіцкі пан. Калі глядзіш на яго пальцы, то падчас здаецца, што іх няма, да толькі нешта балванее. А як бы табе вочы хусткаю завязаў, то б, слухаючы, ня ведаў, у што ён грае, бо там абзываюцца ўсе прыправы, якія ты калі-небудзь чуў або ў сьне бачыў, да толькі не чутно абычнаго картапляна. Раз здаецца, што ета негдзе салавейкі або жаваранкі пяюць, то між німі зязюля кукае, а далей робіцца ўсё галасьней, усё весялей, і ты радуешся, але не доўга, бо ось быццам то хмарыцца, гудзе злавешча, тоўпіцца, тоўпіцца ў неперастаючы гром. І ты, здаецца б, прапаў, як бы не распагодзілося, начэ як бы зноў не пашлі з-пад яго пальцаў весялейшыя ігры да не абрадавалі...
    Чэслаў Пяткевіч удакладніў:
    Гаворка ідзе пра сьветлай памяці Ш. Аскерку, уладальніка Маканавічаў,.. вядомага шапэніста. У яго доме я бачыў сялянскія вясельлі зь вясковым скрыпачом, які іграў пад танцы і якому ён сам акампанаваў на фартэп'яна, калі вясельнікі танцавалі ў яго пакоях. Зрэшты,.. нічога дзіўнага, што Іван Бурак, запрашаны больш заможнымі гаспадарамі, меў магчымасьць чуць самых розных выканаўцаў на фартэп'яна і скласьці сабе крытычны погляд.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads