Манят

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Маня́т (Манат) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Маната (Mannato) і Гадаман (Hadoman) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) паходзіць ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4], а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Бернат; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Bernat) — ад гоцкага *haþus[5], германскага hathu 'бой'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Maneta[7].

У Прусіі бытавала імя Маната (Манют): Manata (1339 год)[8], Maniuth (1347 год)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мон’яту чоловек (20 чэрвеня 1413—1424 гадоў[10] паводле выпісу 30 студзеня 1607 году)[11]; Manotte (1425 год)[9]; Монянту чоловекъ у Медницох (1440—1492 гады)[12]; Manyoth (1465 год)[9]; Монята Довиневича (1525 год)[13].

Remove ads

Носьбіты

  • Манят — літоўскі баярын, які атрымаў ад вялікага князя Вітаўта чалавека ў Медніцай воласьці (Жамойць)
  • Манят[14] — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
  • Манятовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1593 годзе[15]
  • Сьцяпан і Пётар Пятровіча Манатовічы (Монотовичи) — шляхцічы з ваколіцаў Цельшаў, які меў у валоданьні зямлю на 1882 год[16]

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads