Марыя Занькавецкая

украінская акторка From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Занькавецкая
Remove ads

Марыя Канстанцінаўна Занькавецкая (па-ўкраінску: Марія Костянтинівна Заньковецька; 4 жніўня 1854, Занькі, Нежынскі павет, Чарнігаўская губэрня — 4 кастрычніка 1934, Кіеў) — украінская акторка. Народная артыстка Ўкраінскай ССР (1922).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася 23 ліпеня (4 жніўня) 1854 году ў вёсцы Занькы Нежынскага павету Чарнігаўскай губэрні. Была пятым дзіцем у шматдзетнай сям’і зьбяднелага двараніна, судзьдзі Канстанціна Канстанцінавіча Адасоўскага і мяшчанкі з Чарнігаву Марыі Васільеўны Няфёдавай. Род Адасоўскіх гербу Корчак паходзіў з XVII ст. і належаў да маларасёйскага дваранства. Дзед, Канстанцін Рыгоравіч Адасоўскі, быў героем вайны 1812 году, паручнікам Бутырскага пяхотнага палка.

З дзесяці гадоў Марыя пачала вучыцца ў прыватным пансіёне Асаўской у Чарнігаве. Бацька Марыі валодаў цудоўным голасам, сакавітым барытонам, а Марыя — моцным мэца-сапрана. Яны ўдваіх часта ладзілі сямейныя канцэрты для гасьцей свайго дома ў Заньках.

У 17 год яна стала жонкай артылерыйскага афіцэра Хлыстова і апынулася ў крэпасьці Бэндэры ў Бэсарабіі. У той час яна ўпершыню сустрэлася з Міколам Табілевічам.

У 1876 годзе яна выйшла на сцэну Нежынскага тэатру. Да канца жыцьця не парывала сувязяў з тэатральным гуртком Нежына, дзе жыла пастаянна ў 1902—1924 гадах і з перапынкамі, вяртаючыся пасьля гастроляў, да 1932 года. Мела ў Нежыне свой дом, які захаваўся да нашых дзён.

27 кастрычніка 1882 года ў гарадзкім тэатры Лізаветграду (цяпер Крапіўніцкі) пад кіраўніцтвам Марка Крапіўніцкага пачаўся творчы шлях выбітнай украінскай актрысы. У 1882 годзе яна атрымала запрашэньне ва ўкраінскую акторскую трупу[3]. Упершыню на прафэсійнай сцэне яна выканала ролю Наталкі («Наталка Палтаўка») Івана Катлярэўскага.

Актрыса стварала вобразы, прасякнутыя сапраўдным драматызмам і палымяным камізмам. Сваёй гульнёй яна праслаўляла звычайных людзей, адкрываючы бязьмежнасьць іх душы. Маючы цудоўны голас — драматычнае сапрана, яна непараўнальна выконвала ў спэктаклях украінскія народныя песьні. Была сярод заснавальнікаў тэатру Мікалая Садоўскага ў Палтаве. Яна дамагалася адкрыцьця ў Нежыне стацыянарнага дзяржаўнага тэатру.

У 1918 годзе арганізавала народны тэатар «Украінская трупа пад кіраўніцтвам М. К. Занькавецкай». У тэатры ігралі Барыс Раманіцкі, Т. Садоўскі, Андрэй Ратміраў, В. Сасьніцкі. Былі пастаўлены спэктаклі «Наталка Палтаўка», «Гетман Дарашэнка», «Цыганка Аза». Прызнаючы яе сцэнічныя заслугі, Гетман Украінскай Дзяржавы Павал Скарападзкі ў чэрвені 1918 году зацьвердзіў пастанову Рады міністраў аб прызначэньні ёй пажыцьцёвай дзяржаўнай пэнсіі.

Пазьней Марыя Занькавецкая (такі псэўданім яна ўзяла ў памяць пра шчасьлівае дзяцінства ў роднай вёсцы Занькы) працавала ў самых папулярных і прафэсійных украінскіх трупах Марка Крапіўніцкага, Міхаіла Старыцкага, Міколы Садоўскага, Панаса Саксаганскага, Івана Карпенкі-Карага.

Памерла 4 кастрычніка 1934 году. Пахавана ў Кіеве на Байкавых могілках.

Remove ads

Узнагароды

  • Народная артыстка Украінскай ССР (1922).

Памяць

Імем Занькавецкай названы Украінскі драматычны тэатар у Львове (1923), вуліцы ў Дняпры, Кіеве, Ковелі, Каламыі, Львове, Крапіўніцкім, Нежыне, Луцку, Адэсе, Ужгарадзе, Чырвонаградзе, Чарнаўцах, Чарнігаве, Умані, завулкі ў Палтаве і Жытоміры. У 1960 годзе ў Кіеве быў створаны мэмарыяльны музэй-кватэра Занькавецкай, у 1964 годзе — мэмарыяльны музэй Марыі Занькавецкай у вёсцы Занькы.

Ёй пастаўлены помнікі ў Кіеве (1974, скульптар Г. Кальчанка), у вёсцы Занькы (1984, скульптар Ю. Станецкі) і Нежыне (1993, скульптар А. Скоблікаў).

У 1971 годзе пісьменьнік Іван Рабакляч напісаў п’есу «Марыя Занькавецкая».

У 2004 годзе Нацыянальны банк Украіны выпусьціў памятную манэту, прысьвечаную 150-годдзю з дня нараджэньня актрысы.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads