Марыя Калесьнікава
беларуская музыка і палітыкіня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Аляксандраўна[2][3] Калесьнікава (нар. 24 красавіка 1982) — беларуская палітычная дзяячка, каардынатарка штабу Віктара Бабарыкі, палітычны вязень і вязень сумленьня. Адна зь лідэраў дэмакратычнай апазыцыі(be). Паплечніца кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай і радніца Каардынацыйнай рады, старшыня TEDx, арганізатарка міжнародных праектаў, арт-дырэктарка менскай прасторы «ОК16», флейтыстка, выкладчыца музыкі, дырыгентка, стваральніца праекту «Урокі музыкі для дарослых», фэміністка.[4][5]
Remove ads
Жыцьцяпіс
Марыя Калесьнікава нарадзілася 24 красавіка 1982 году ў Менску.
Яна скончыла Акадэмію музыкі па спэцыяльнасьці флейтыст і дырыгент.
З 17 гадоў выкладала флейту ў гімназіі ў Менску. Грала на флейце ў опэрным тэатры, аркестры Фінбэрга, у прэзыдэнцкім аркестры.[5]
Вучылася ў Вышэйшай школе музыкі ў Штутгарце на факультэтах старадаўняй і сучаснай музыкі. Працавала ў Нямеччыне, удзельнічала ў канцэртах, арганізоўвала міжнародныя культурныя праекты ў Нямеччыне і Беларусі.
Палітычная кар’ера
У 2020 годзе Калесьнікава ўзначаліла штаб Віктара Бабарыкі.
16 ліпеня кіраўнікі штабоў Віктара Бабарыкі (Марыя Калесьнікава), Валерыя Цапкалы (Вераніка Цапкала) і Сьвятлана Ціханоўская заявілі аб аб’яднаньні.
Вечарам 8 жніўня Марыю затрымала міліцыя, але празь некалькі хвілін яна была вызвалена, гэтае растлумачылі тым, што пераблыталі яе з кімсьці[6][7].
Калесьнікава прымала актыўны ўдзел у шматлікіх мітынгах у Беларусі, яна таксама зьвярнулася да працаўнікоў заводаў, чыноўнікаў, дыпляматаў, сілавых структур і працаўнікоў тэлебачаньня і запрасіла іх і далей далучацца да мірнага пратэсту[8][9][10][11].
18 жніўня яна ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады беларускай апазіцыі, стаўшы яе старшынёй[12][13].
19 жніўня была абраная ў прэзыдыюм Каардынацыйнай рады апазыцыі[14][15].
Выкраданьне й інцыдэнт на граніцы
7 верасьня невядомыя людзі пасадзілі Марыю Калесьнікаву каля Нацыянальнага мастацкага музэю ў мікрааўтобус з надпісам «Сувязь» і павезьлі ў невядомым кірунку. Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка паведаміў «Інтэрфаксу», што Калесьнікава, магчыма, затрыманая: але ў ГУУС Менскага гарвыканкаму заявілі "Інтэрфаксу, што «менская міліцыя не затрымлівала» Калесьнікаву. У МУС Беларусі таксама адказалі, што не валодаюць інфармацыяй аб яе затрыманьні.
Раніцай 8 верасьня Telegram-канал дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь 1» паведаміў, што ўначы Калесьнікава, Раднянкоў і Краўцоў «спрабавалі незаконна пакінуць тэрытэрыю Рэспублікі Беларусь» і што Калесьнікаву затрымалі. Тамсама апублікавалі два відэа. На адным Іван Краўцоў кажа, што «прыняў рашэньне пакінуць Беларусь на некаторы час». На другім відэа відаць, як аўтамабіль BMW праходзіць памежны кантроль на беларускай частцы мяжы. Ані хто ў ім, ані спробаў «прарыву мяжы» не відаць. Афіцыйны прадстаўнік памежнага камітэту Антон Бычкоўскі спачатку сказаў Свабодзе, што мяжу пераехалі ўсе трое. Пасьля было заяўлена, што Калесьнікаву яе сябры выкінулі з машыны, і яе затрымалі беларускія ўлады. Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны пацьвердзіла, што Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў(ru) прыбылі ў адзін з украінскіх пунктаў пропуску ў межах Кіеўскай вобласьці для ўезду ва Ўкраіну. Калесьнікава для праходжаньня памежнага кантролю не прыбывала[16]. Пазьней выявілася, што Калесьнікава пры спробе ейнага ґвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі парвала свой пашпарт[17].
10 верасьня 2020 году сумеснаю заяваю дванаццаці арганізацыяў, сярод якіх Вясна, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтар, была прызнана палітычнаю зьняволенаю[18][19]. 9 верасьня 2020 году шэфства над палітычнай зьняволенаю ўзяла Кляўдыя Рот, віцэ-прэзыдэнт Бундэстагу[20][21]. 11 верасьня 2020 году «Міжнародная амністыя» прызнала Калеснікаву вязьнем сумленьня[22].
У верасьні 2020 году Калесьнікава была пераведзена ў жодзінскую турму[23]. У кастрычніку 2020 году палітычная зьняволеная празь ліст паведаміла, што падчас выкраданьня ёй пагражаў асабіста намесьнік кіраўніка МУС Генадзь Казакевіч, які казаў, што калі яна ня зьедзе, то будзе «25 гадоў бяз зубоў на зоне шыць кашулі сілавікам»[24].
Remove ads
Рэакцыя
19 лістапада 2020 году амбасадар ЗША ў Арганізацыі бясьпекі і супрацы ў Эўропе Джым Гілмар(uk) выступіў з заявай з заклікам да неадкладнага вызваленьня Калесьнікавай у якасьці «важнага кроку да нацыянальнага дыялогу»[25].
21 чэрвеня 2021 году Галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй была дададзена да санкцыйнага сьпісу спэцыяльна прызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША ў тым ліку за выкраданьне Калесьнікавай[26][27].
Remove ads
Узнагароды
- Прэмія імя Андрэя Сахарава (2020)
- Прэмія імя Марціна Лютэра «Бясстрашнае слова» (2020)[28]
- Прэмія фонду Герхарта і Рэнаты Баўм у галіне правоў чалавека (2021)[29]
- Прэмія імя Льва Копелева(de) за мір і правы чалавека (2021)[30]
- Штутгарцкая прэмія міру(fr) (2021)[31]
- Міжнародная жаночая прэмія за адвагу(uk) (2021)[32]
- Прэмія імя Фрытца Цзокліча(pl) (2021)[33]
- Прэмія правоў чалавека імя Вацлава Гаўла(pl) (2021)[21]
Сям’я
Маці памерла ў 2019 годзе, бацькі інжынэры. Бацька служыў на падводнай лодцы, выкладаў у Авіяцыйным каледжы, займаўся бізнэсам. Мае сястру — Тацяну Хоміч — бізнэс-аналітык, сьпявала ў рок-опэры «Чарадзей» у праекце Рамана Арлова.[5] Ня замужам.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads