Матарова
вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Матаро́ва[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Слоўсту. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 39 км на паўночны захад ад Мар'інай Горкі, за 18 ад чыгуначнага прыпынкавага пункту Рудзенск (лінія Менск — Асіповічы), каля шашы Менск — Бабруйск (0,3 км).
Remove ads
Назва
Матэр (Mather, Matter) — імя германскага паходжаньня[2][3].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1582 годзе як сяло і маёнтак Матарова Менскага павету Вялікага княства Літоўскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Матарова апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У XIX — пачатку XX ст. сяло ў Дукорскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. На 1886 годзе была праваслаўная царква. Паводле перапісу 1897 году, дзеяла капліца, працавала школа царкоўнай граматы, хлебазапасны магазын. На пачатак ХХ ст. была царква і царкоўнапрыходская школа. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Матарова занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Матарова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Па рэвалюцыі працавала працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе навучалася 120 вучняў, з іх 49 дзяўчынак, працавала 2 настаўнікі. У 1933 годзе быў калгас «Краіна Саветаў».
З чэрвеня 1941 году да пачатку 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
У 1966 годзе далучаны Пасёлак торфапрадпрыемства «Сьцяг Саветаў».
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Культура
Дзеюць бібліятэка і клюб.
Адукацыя
Працуюць базавая школа і дзіцячыя ясьлі-сад.
Мэдыцына
Мэдычны паслугі надае мэдычны пункт.
Эканоміка
Працуюць сядзіба калгаса, мэханічныя майстэрні, пошта, ашчадная каса, 2 крамы і аптэка.
Транспарт

З раённым цэнтрам Матарова зьвязвае аўтобусны маршрут.
Страчаная спадчына
- Капліца (упамінаецца ў 1897 годзе)
- Царква (упамінаецца ў 1886 годзе)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads