Мацясы (Княгінінскі сельсавет)
вёска ў Княгінінскім сельсавеце Мядзельскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мацясы́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1868 год — на месцы сучаснай вёскі існавалі 2 вёскі Мацясы ў складзе Княгінінскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Першая зь іх налічвала 7 двароў і 64 жыхароў, другая — 4 двары і 35 жыхароў.
- 1904 год — насельніцтва першай вёскі Мацясы складала 99 жыхароў, другой — 87 жыхароў.
- 1921 год — вёска Мацясы ў складзе Касьцяневіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 22 двары і 136 жыхароў.
- 1931 год — 139 чалавек[2]
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Княгініскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1950 год — створаны калгас імя Варашылава.
- З 1957 году вёска знаходзіцца ў складзе саўгасу «Крывічы» з цэнтрам у вёсцы Княгінін.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 128 жыхароў.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 12 жыхароў
- 1999 год — 23 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 20 двароў, 31 жыхар
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads