Медрык

мужчынскае асабістае імя (Mederyk) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Медрык (Мэдрык), Метрык (Мэтрык, Матрык) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Медэрык, Медрык, Матарык, Матрых або Мэтрык (Mederic[1], Mēderik[2], Mēdrīc[3], *Medrik[4], Matharicus[5], Mathrich, Metrick[6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова мат- (мад-, мед-) (імёны ліцьвінаў Матывік, Медвін, Матар; германскія імёны Mathwig, Medwinus, Matter) паходзіць ад гоцкага maþa 'добры, пачэсны'[8], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[9], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[10].

Імя Мэтрык (Мэтрых) бытавала ў Прусіі (ваколіцы Мэмэлю): Metricke… Metrich Gadynga (1511—1520 гады)[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: бояр наших жомоитскихъ… в Леса Метриковича дворъ его в тои же волости Коршовскои (20 лютага 1514 году)[12]; Dawid Metrick… Dawid Metrik (20 кастрычніка 1655 году)[13]; Medryki (1744 год)[14]; Kazimierz Metryk (1753 год)[15]; Marianna Metrykiewicz (1780 год)[16]; dwór Medryki (1784 год)[17]; Brygida Medrykiewicz (1822 год)[18]; Metrykiewicz Gabryel syn Jana (17 кастрычніка 1838 году)[19].

Remove ads

Носьбіты

Метрыкевічы (Матрыкевічы) і Доўґінт-Метрыкевічы — літоўскія шляхецкія роды[20].

Мітрыковіч (Mitrykowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[21].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Медрыкі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads