Мерула
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мерула (Мерла), Марэла (Марэль), Мірэла (Мірэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Мерыла, Мерула, Марыла, Марэл або Мерэла, пазьней Мірэла, Мэрла або Мэрэль (Merila, Merula, Marilo[1], Marellus[2], Merelo[3], Mirella[4][5], Merlo[6], Mehrell[7]) — імя германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Маргела, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mergell, Waldmer, Nitimerus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[9].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Marel[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: siolo Mineyszewskie… z Staniulem Mierulowiczem (27 ліпеня 1553 году)[11]; Merlo Jocewicz (1561 год)[12]; Юри Мерла (1563 год)[13]; Иванъ Мириленко (1649 год)[14]; Mireło… Mirelewicz… Mirełowicz (1671—1681 гады)[15]; Marcin Marieła (6 студзеня 1700 году)[16]; Maciey Karol Merło Januszkiewisz (15 лютага 1718 году)[17]; Szczepan Józef Merlo (17 ліпеня 1733 году)[18]; Merłowiczowna (1776 год)[19]; Bernardus Merłło, pater conventus Holsanensis (31 сакавіка 1784 году)[20]; Józefa Marel… Kazimierz Marel (1840 год)[21].
Remove ads
Носьбіты
- Юры Мерла — геранёнскі баярын, які ўпамінаецца ў 1563 годзе
Мерлы (Merło) і Мерлы-Янушэвічы (Merło-Januszewicz) гербу Страла — літоўскія шляхецкія роды з Ашмянскага павету[22].
На 1904 год існавала сяло Мерліна ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[23].
На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Мерлішкі.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads