Муляраўка
пасёлак у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Муля́раўка[1] (трансьлітарацыя: Muliaraŭka) — пасёлак у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласьці. Цэнтар Муляраўскага сельсавету.
Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад места Петрыкава, за 178 км ад Гомля[2].
Remove ads
Мінуўшчына
У пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагодзьдзя як невялікае паселішча ў Петрыкаўскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. Назву атрымала ад урочышча.
15 лютага 1886 року ўведзеная ў эксплюатацыю чыгуначная станцыя на чыгунцы Лунінец — Гомель. 10 лістапада 1896 ад пажару згарэў мясцовы тартак.
22 лютага 1942 року савецкія партызаны ў часе вайны зь Нямеччынай разграмілі акупацыйны гарнізон. Гэта была адна зь першых баявых партызанскіх апэрацый на чыгуначных камунікацыях. У 1943 року нацысты часткова спалілі пасёлак.
З 8 студзеня 1986 року — цэнтар Муляраўскага сельсавету.
Remove ads
Геаграфія
Чыгуначная станцыя лініі Лунінец — Каленкавічы, за 12 км на паўночны ўсход ад Петрыкава, 178 км ад Гомля.
Інфраструктура
Дзейнічаюць Петрыкаўскі адкормавы пункт, раённыя аб’яднаньні «Сельгастэхніка» і «Сельгасхімія», керамзітавы завод, фэльчарска-акушэрскі пункт, пачатковая школа, бібліятэка, дзіцячы садок, клюб, паштовае аддзяленьне, крама.
Насельніцтва
- 1897 — 57 жыхароў, 9 двароў;
- 1917—130 жыхароў;
- 1959 — у пасёлку 100 жыхароў, на чыгуначнай станцыі — 73 жыхары;
- 1999—649 жыхароў, 210 двароў[2];
- 2004—572 жыхары, 204 гаспадаркі.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads