Мікалай Золатаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Золатаў (нар. 11 лістапада 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца малдаўскага «Зымбру». Былы гулец нацыянальнай зборнай Беларусі (2019—2021).
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачаў кар’еру ў дублі «Віцебску». Пасьля вылету віцебскага клюбу з Найвышэйшай лігі паводле вынікаў сэзону 2011 году і расфармаваньня дубля працягнуў кар’еру ў фарм-клюбе «Віцебск-2», дзе ўпэўнена замацаваўся ў асноўным складзе. Па заканчэньні сэзону 2012 году разам з таварышам па камандзе Яўгенам Лебедзевым перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У сэзоне 2013 году выступаў за дубль гарнякоў, якім дапамог атрымаць перамогу ў першынстве дублюючых складаў. На наступны сэзон часам зьяўляўся на лаве запасных у асноўнай камандзе, але гэтак і не зьявіўся на пляцоўцы.
У лютым 2015 году аддадзены ў арэнду «Віцебску» да канца сэзону[4]. У віцебскім клюбе адразу замацаваўся ў якасьці гульца асноўнага складу. 11 красавіка 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніту» (1:1). З жніўня страціў месца ў аснове і стаў выступаць за дубль «Віцебску». У красавіку 2016 году арэнда ў «Віцебску» падоўжаная яшчэ на адзін сэзон[5]. У студзені 2017 году падпісаў зь «Віцебскам» кантракт[6]. У першай палове сэзону 2017 году ня меў трывалага месца ў аснове, а зь верасьня замацаваўся ў стартавым складзе. У сэзонах 2018 і 2019 гадоў заставаўся трывалым гульцом асновы.
У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Віцебск»[7] і неўзабаве падпісаў доўгатэрміновы кантракт з расейскім клюбам «Урал» зь Екацярынбургу[8]. У складзе «Ўралу» ня меў трывалага месца ў складзе, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2021 году дамова з расейскім клюбам была скасаваная[9]. У лютым 2021 году быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца ўкраінскага «Коласа»[10]. Гуляў пераважна ў пачатковым складзе каманды. У красавіку 2022 году на правах арэнды далучыўся да «Бастыі» з францускай Лігі 2[11]. За каманду згуляў толькі ў адным матчы, калі выйшаў 14 траўня ў стартавым складзе ў матчы апошняга тура Лігі 2 супраць «Німу» (2:0) і быў заменены ў другой палове сустрэчы. У ліпені 2022 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Колас»[12].
У студзені 2024 году далучыўся да шэрагаў казаскага клюбу «Елімай»[13]. У сярэдзіне году ў статусе вольнага агента далучыўся да першалігавага «Макслайну»[14]. У сьнежні падоўжыў кантракт з камандай, але ўжо ў канцы лютага 2025 году стала вядома аб разьвітаньні футбаліста з клюбам[15]. З таго часу да канца чэрвеня быў без прафэсійнага клюбу, пасьля чаго быў запрошаны ў малдаўскі «Зымбру» беларускім трэнэрам Алегам Кубаравым[16].
Міжнародная
13 жніўня 2014 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Малдовы. Усяго за моладзевую зборную правёў 20 матчаў, у якіх выкарыстоўваўся на пазыцыях флянгавага абаронцы і паўабаронцы. 9 верасьня 2019 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Ўэйлзу (0:1).
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads