Міхалі (Менская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхалі́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1868 год — на месцы сучаснай вёскі разьмяшчаліся маёнтак і вёска Міхалі Кабыльніцкай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 4 двары і 29 жыхароў, маёнтак — 1 двор і 5 жыхароў.
- 1904 год — маёнтак зьяўляўся ўладаньнем памешчыка Міхневіча. Насельніцтва маёнтку складала 12 жыхароў, вёскі — 82 жыхары.
- 1908 год — вёска. Налічвала 10 двароў і 51 жыхара.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Латвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — Мядзельскага) Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1950 год — у вёсцы створаны калгас імя Суворава.
- З 1957 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» з цэнрам у вёсцы Лотва (да 22 кастрычніка 1957 году калгас меў імя Булганіна).
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 35 жыхароў.
29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 4 жыхары
- 1999 год — 15 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 10 двароў, 18 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads