Міхась Мялешка
беларускі гісторык, этнограф, пісьменьнік, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міха́сь Вінцэ́нтавіч Мяле́шка (9 траўня [ст. ст. 27 красавіка] 1892, Скары, цяпер Мядзельскі раён Менскай вобласьці — 19 красавіка 1941, Самара; псэўданімы: Міхалка Скарэўскі, Міхалка С.; крыптанімы: М.-о, М. М-о, N.) — беларускі гісторык, этнограф, пісьменьнік, публіцыст.
Remove ads
Жыцьцяпіс
З 1911 року працаваў на фабрыках у Пецярбургу. Удзельнічаў у гуртку Браніслава Эпімаха-Шыпілы. У 1914—1918 роках у расейскай арміі. З 1917 року сябра Беларускай сацыялістычнай грамады. З 1918 року працаваў у Віцебскім аддзяленьні Белнацкаму. У 1918—1921 роках навучаўся ў Віцебскім аддзяленьні Маскоўскага археалягічнага інстытуту. Працаваў у Віцебскім археалягічным інстытуце і губэрнскім архіве. У 1920—1921 роках служыў у Віцебскім губэрнскім вайскамаце. Зь лістапада 1922 року ў Менску.
Працаваў у Цэнтрархіве БССР; з 1927 року ў Цэнтральнай архіўнай управе БССР. З 1923 року чалец Інбелкульту. У 1923—1924 роках чытаў лекцыі па этнаграфіі ў Віцебскім пэдінстытуце. У 1926—1928 — выкладаў гісторыю Беларусі ў Камуністычным унівэрсытэце Беларусі.
Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 року па сфабрыкаванай справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ ад 10 красавіка 1931 року сасланы ў Самару на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны 16 лютага 1938 року. Вызвалены з-пад сьледзтва 4 сакавіка 1940 року. Рэабілітаваны па першым прысудзе ў 1957, па другім — у 1962 року.
Remove ads
Дзейнасьць
Дасьледаваў праблемы прыгоннага права, падзеі 1863—1864 і 1905—1907 рокаў у Беларусі. Аўтар працы пра Мялеція Сматрыцкага. Таксама вывучаў беларускую этнаграфію і архіўную справу. Удзельнічаў у арганізацыі архіўнай справы, этнаграфічных і краязнаўчых дасьледаваньняў.
У 1913 року апублікаваў першае апавяданьне «Родныя абразкі» ў альманаху «Маладая Беларусь». Друкаваўся ў газэтах «Наша ніва», «Вольны шлях», «Дзяньніца», «Савецкая Беларусь» з публіцыстычнымі артыкуламі пад псэўданімам Міхалка Скарэўскі.
Remove ads
Сям’я
Дачка Міхаіла Мялешкі — Людміла Сакалова — пражывае ў Санкт-Пецярбургу. Ягоная ўнучка — Натальля Сьпічко, кампазытарка, аўтарка вакальнага цыклю «Самарский туесок», які гучаў па ўсесаюзным радыё ў выкананьні народнага артыста СССР Артура Эйзена[1].
Бібліяграфія
- Цэнтрархіў Беларусі. (бел.) // Полымя : часопіс. — 1923. — № 7—8. — С. 118—121.
- Паншчына на Беларусі. (бел.) // Полымя : часопіс. — 1924. — № 4(12). — С. 106—129.
- Паншчына на Беларусі. (бел.) // Полымя : часопіс. — 1925. — № 4(16). — С. 97—116.
- Паншчына на Беларусі. (бел.) // Полымя : часопіс. — 1925. — № 6(18). — С. 101—124.
- Сялянскі рух на Віцебшчыне ў 1905 г. (бел.) // Полымя : часопіс. — 1925. — № 7(19). — С. 106—114.
- Сялянскі рух на Віцебшчыне ў 1905 г. (бел.) // Полымя : часопіс. — 1925. — № 8(20). — С. 94—112.
- Краязнаўства і архівы Беларусі. (бел.) // Наш край. — 1927. — № 11(26). — С. 14—17.
- Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 году / Прадмова З. Жылуновіча; Уступы І. Віткоўскага. — Менск: Выданьне Інстытута Белапускай культуры, 1927. — 256 с.
- З. Жылуновіч як гісторык. (бел.) // Полымя : часопіс. — 1928. — № 10(38). — С. 186—205.
- Камень у вераньнях і паданьнях беларуса. — Менск: 1929. — 48 с.
- Дзённік Міхаіла Мялешкі (бел.) // Рэдактар: Уклад. Я. Янушкевіч. Шляхам гадоў. Гісторыка-літаратурны зборнік : зборнік. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00937-8.
- Бібліятэка Міхася Мялешкі : Зводны каталёг / Склад.: В. У. Скалабан (кіраўн.) і інш. ; Навук. і бібліягр. рэд. Т. І. Рошчына. — Менск: БелНДІДАС. — 58 с. — (Вернутыя з небыцьця). — 150 ас. — ISBN 985-6099-46-3
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads