Міхнаўка
вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мі́хнаўка[2] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавету. Рагазін
Remove ads
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага


Ад нейкага часу і ў якісьці спосаб Міхнаўка, што месьцілася ў атачэньні Брагінскіх добраў, стала належаць князям Шуйскім, дзедзічам Хвойнікаў і Астраглядавічаў, але гэтаму супрацівіліся паны Ракіцкія — уласьнікі Брагіна. 1 лютага 1769 году князь Адам Шуйскі, староста загальскі, выступіў з судовай позвай да пана Міхала Ракіцкага, рэгента літоўскага, за руйнаваньне халуп і розных гвалтаў учыненьне ў вёсцы Міхнаўцы. 25 лютага таго году ад імя старосты ніжынскага князя Войцеха Шуйскага, апекуна, і князя Адама Шуйскага[b], заяўленыя пратэсты на адрас Міхала Ракіцкага за насланьне брагінскіх падданых на грунты вёсак Рашаўцы і Міхнавічы, халуп і хлявоў разбурэньне, сена і збожжа забраньне. 11 сакавіка да абвінавачаньняў дадаліся яшчэ «pszczoły pozabierania» і «boru zsieczenia» ў Міхнаўскіх угодзьдзях.
Канфлікт расьцягнуўся больш, як на паўтары дзесяцігодзьдзі. Старосты ніжынскія Шуйскія ў 1770 — 1780 гады падавалі судовыя позвы да будучага, а потым і сапраўднага кашталяна менскага Міхала Ракіцкага, да яго ўдавы Марыяны з Аскеркаў, да яе новага мужа Міхала Страшэвіча, маршалка упіцкага. Усё часьцей вялося пра неабходнасьць разьмежаваньня Хвойніцкіх і Брагінскіх добраў, а «яблыкам разладу» у справе выступала Міхнаўка. Скончылася нібы тым, што 16 траўня 1786 году брагінскі губэрнатар пан Солтан даслаў будучаму вялікаму абознаму ВКЛ Каралю Прозару[c] ліст, «zaręczaiący że poddani Słobczańscy do gruntow Michnowskich wdzierać się nie będą»[3]. Невядома, ці была Міхнаўка на той час паселішчам, бо ж вялося адно пра грунты.
Расейская імпэрыя
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Міхнаўка[d] — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[4].
Надалей, імаверна, наноў асаджаная людзьмі вёска, Слабада Міхнаўка стала называная ў мэтрычных кнігах Брагінскай Сьвята-Траецкай царквы, пачынаючы з 1824 году[5]. З кліравой ведамасьці тае царквы вядомы і ўладальнік. Ім быў граф маршал Людвік Міхалаў сын Ракіцкі, які, пасьля разьдзелу Брагінскіх добраў з братам Рафалам Алаізам, меў сваёй рэзыдэнцыяй двор Гарадзішча. Тады ў вёсцы Міхнаўцы было 8 двароў[e], якія насялялі 32 асобы мужчынскага і 32 жаночага полу верных[6].
У парэформавы пэрыяд вёска Міхнаўка адміністрацыйна належала да Брагінскай воласьці.
Згодна з кліравой ведамасьцю Сялецкай Праабражэнскай царквы, у 1903 годзе яе прыхаджанамі былі 39 асобаў мужчынскага і 49 жаночага полу, якія жылі за 7 вёрст у 15 і 1/4 двара[f] вёскі Міхнаўка[7]. На 1909 год вёску Міхнаўка складалі 25 двароў, які насялялі 232 жыхары[8].
Найноўшы час
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Міхнаўка ў складзе Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[9].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Remove ads
Заўвагі
- Выява з надмагільля Віталіса Шуйскага (†1. VI. 1849) у в. Чыжэўшчына (былыя Крупчыцы) Жабінкаўскага р-ну Берасьцейшчыны. Фота Анатоля Бензярука.
- Магчыма, ужо фармальна, бо староста загальскі зарана пакінуў сьвет жывых.
- На той час ужо жанатаму з князёўнай Людвікай Канстанцыяй Шуйскай, спадчыньніцай Хвойніцкіх і Астраглядавіцкіх добраў.
- Тады, імаверна, уяўляла зь сябе хіба ўрочышча, бо сярод паселішчаў некалькі дзесяцігодзьдзяў ня згадвалася.
- Так запісана ў крыніцы. Але, як засьведчыў іерэй Расьціслаў Бандарэнка, меліся на ўвазе ня ўласна вясковыя сядзібы, а царкоўныя двары, кожны зь якіх мусілі складаць 4 мужчынскія душы.
- Гл. вышэй.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads