Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Петрыкаўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навасёлкі[1] — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласьці, за 22 км на паўночны захад ад Капаткевічаў, за 50 км на поўнач ад Петрыкава. Навасёлкі ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Навасёлкаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Найраней Навасёлкі згаданыя ў апісаньні Мазырскага замку 1552 года. Належалі да Скавішынскай нядзелі[a] Бчыцкай воласьці Кіеўскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Побач зь імі названыя таксама сёлы Піліпавічы, Ванюжычы, Камаровічы, Бобрык, Грабаў, Хваставічы[b], якія ўсе разам мелі 71-го жыхара[3].
Дани з нихъ меду 10 кадей, серебра за бобры и за куницы 5 коп грошей, тивунщины и приставки 20 безменовъ, выкоту 30 грошей, писчого 20 грошей, овса 2 ведеръ, сыровъ 5, масла безменъ, пшона 2 безмены, з 2 куровъ грошъ, за 2 хлебы грошъ, за 2 вощины полтора гроша: – 10 кадь, 3 камени, 2 безмены, 5 копъ и полъ 4 гроша.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 1413 чалавек
- 2010 год — 999 чалавек
Заўвагі
- Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзяляліся Мазырская і Бчыцкая воласьці, як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці[2].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads