Нагела

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нагела (Нагель, Найгель), Найгайла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Нагал, пазьней Нагель (Nagal, Nagel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова найх- (нейк-) паходзіць ад стараверхненямецкага nacho 'кіравацца, прытрымлівацца'[2], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nagel[4].

У Памор’і адзначалася прозьвішча Nagel[5].

У 1594 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Michael Nagell, Rastenburgensis Borussus, у 1618 годзе — David Nagel, Hohensteinensis Borussus, у 1627 годзе — David Nagelius, Hohensteinensis Borussus[6]. У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Nagel[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи… Нарка Накгеля (20 студзеня 1523 году)[8]; село Суръвиловъское, а в ономъ селе тыи люди… Лаврынъ Наикгаиловичъ (23 траўня 1539 году)[9]; на име Миколай Пашковичъ Нокгеловича (24 лютага 1585 году)[10]; Nagieliewicz (1603—1629 гады)[11]; Nagiełowicz (1636 год)[12]; Naygielewicz (1639, 1643 і 1645 гады)[13]; Stanisław Naygielewicz winnik (22 чэрвеня 1643 году)[14]; Nagela (1671—1681 гады)[15]; Katarzyna Naggiełło (1800 год)[16]; Antoni Nagiełło[16], Jan Nagiełła[17] (1798 год).

Remove ads

Носьбіты

Нагелы (Nagieło) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[18].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads