Нарэйка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нарэйка (Нарыка, Норка, Нэрка, Нэрэйка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Норыка, Нерык або Норка (Noriko, Nericc[1], Norco[2], Norke[a]) — імя германскага паходжаньня[4][5]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normunt) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[6], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[7].

Імёны Норыка і Норка гістарычна бытавалі ў Польшчы: Noricko (1396 год), Norka (1394 год)[8].

У Прусіі адзначалася імя Нарыка (Норка): Naryko (1382 год)[9], Norke (1387 год)[9], Noriko / Noreke / Norko[9]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Noreicke[10].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Норка (Norko)[11]

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: der Littowen gesinde… Nareyken (1404 год)[12][13]; чотырох чоловеков, што живуть на Меречи… а Нареика Витевича[14], у в Оболцох чотырнадъцать чоловеков… Нореико[15] (1440—1492 гады); въ Кернове 4 чоловеки… Нареико (7 лістапада 1442 году)[16]; homines… Nareyko (1455—1456 гады)[17]; et inscribo homines in villa mea Mileykoni dicta tredecem nominibus nuncupatos… Nareiko (14 студзеня 1459 году)[18]; homines… Nareyko (8—13 сакавіка 1462 году)[19]; у воита ковенского в Нареика (30 траўня 1496 году)[20]; поле конюха белицъкого Павла Нареиковича (8 траўня 1506 году)[21]; людей… Дороша Нарейковича (31 чэрвеня 1510 году)[22]; земли пустовских тяглых оу Румшишскои волости на имя Нареиковщину (24 лютага 1514 году)[23]; земль пустовскихъ там же у Высокодворском повете… Нареиковщину Монстовтовича (21 ліпеня 1516 году)[24]; люди нашы Слонимского повета Межевляне… а Нареико Стефановичъ (8 студзеня 1517 году)[25]; Нарко Конъдратовичъ[26], Нареико Юшковичъ[27], Янушъ Нареиковичъ… Алтушко Нареиковичъ[28] (1528 год); Нарко Якубович… Ян Норейкович… Нарко Юшкович (1537—1538 гады)[29]; двор Вепряты… Нареико Окинич (1 ліпеня 1542 году)[30]; Петръ Урлихович, а у него сыновъ три — Янул, Якмин, Нарко (31 сакавіка 1544 году)[31]; Мартинъ Федковичъ Нареиковича (каля 1552 году)[32]; Noreyko Staniewicz (27 ліпеня 1553 году)[33]; село Нарейковичи (1554 год)[34]; человекъ… Норко Азбутовичь служба зуполная (24 жніўня 1554 году)[35]; Staś Norkowicz… Paweł Noreykowicz (1561 год)[36]; Марътинъ Нарейковичъ (24 красавіка 1580 году)[37]; Стасюкъ Нарейковичъ (23 кастрычніка 1597 году)[38]; Nareiko Ławrynowicz… Нареика Лаврыновича (21 сакавіка 1599 году)[39]; Jan Nareykowicz (1602—1615 гады)[40]; Nerka (1671—1681 гады)[41]; Jozefo et Marianna Nareykow (1710 год)[42]; Katarzyna Noreykiewicz (1717 год)[43]; Antoni Narykowicz… Karol Narykowicz (19 жніўня 1754 году)[44]; Katarzyna Nerejko (1798 год)[45].

Remove ads

Носьбіты

Норкі (Norko) — прыгонныя зь вёскі Лыцавічаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[48].

Нарэйкі (Norejko) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[49].

Норкі — парафіяне царквы ў Чашніках на 1888—1905 гады[50].

Нарэйкі (Norejko) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[51].

Нарэйковічы — літоўскі шляхецкі род[52].

Наркевіч (Narkiewicz, Norkiewicz), Нэрэйка (Nerejko) і Нарэйка (Norejko) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[53].

У XVI ст. існавала «поле» Нарэйкавічы (Нарейковичи) у Жамойцкім старостве[54].

На 1906 год існавала вёска Наркаўшчына ў Полацкім павеце Віцебскай губэрні[55].

На 1910 год існавала вёска Наркаўшчына ў Аршанскім павеце, а таксама хутар Наркаўшчына ў Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні[56].

На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Нарэйкава, на гістарычнай Браслаўшчыне — Нарэйкішкі, на гістарычнай Рэчыччыне — Норкаўшчына, на гістарычнай Ваўкавышчыне — Наркавічы, на гістарычнай Ашмяншчыне — Наркаўшчына. Назву Нарэйкі маюць вёскі на гістарычных Ашмяншчыне, Гарадзеншчыне і Меншчыне.

Remove ads

Заўвагі

  1. Апроч таго, адзначалася германскае імя Noreken[3]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads