Надзея (Магілёўская вобласьць)
вёска ў Каменскім сельсавеце Чавускага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Надзея (Надзежда) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавету, які да 23 сьнежня 2009 г. называўся Благавіцкім. За 10 км на поўнач ад Чавусаў, 51 км на ўсход ад Магілёва і 15 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Чавусы. На поўні мяжуе зь лесам і цячэ рака Рэўза (прыток ракі Бася). Злучаецца дарогай празь былую (нежылую) вёску Забалацьце з шашой Магілёў—Чавусы. Мае адну прамалінейную вуліцу, скіраваную з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і двухбакова забудаваную драўлянымі сядзібамі[2].
Remove ads
Гісторыя
Вёску заснавалі ў 1920-я гг. на былых памешчыцкіх землях. У 1932 г. у вёсцы ўтварылі аднайменны калгас «Надзея», які злучыў 12 гаспадарак. Пры ім працавала ваўначоска. У 1934 г. калгасп пачала абслугоўваць Макрадзкая машынна-трактарная станцыя (МТС)[2]. У 1937 г. у вёску сагналі навакольных хутаранаў[1]. Падчас Нямецка-савецкай вайны вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй з 22 ліпеня 1941 г. па 24 чэрвеня 1944 году. У 1952 г. Надзею радыёфікавалі. У 1954 г. правялі электрычнасьць. У 1990 г. налічвалася 17 гаспадарак і 23 жыхары; знаходзілася ў складзе калгаспа «Ленінскі шлях» (вёска Каменка). У 2007 г. налічвала 6 гаспадарак і 9 жыхароў[2]. На 2011 г. — 4 хаты і 8 летніх дачаў[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads