Нарач (курортны пасёлак)
курортны пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
На́рач[2], Ку́па[2] — курортнае мястэчка ў Беларусі, на беразе возера Нарачы. Уваходзіць у склад Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3466 чалавек[1]. Знаходзіцца за 18 км ад Мядзелу, за 3 км на паўднёвы ўсход ад Кабыльніку, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Паставы (лінія Варапаева — Лынтупы); на аўтамабільнай дарозе Менск — Паставы.
Нарач — бальнеагразевы і кліматычны курорт нацыянальнага значэньня, адзін з найбуйнейшых курортаў Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Першапачаткова Купа была нявялічкай рыбацкай вёскай. Яе назва паходзіць ад месца паганскага культу. У Купе знаходзіўся найбліжэйшы да Кабыльніку бераг Нарачы, таму яна заўсёды была купалішчам гэтага мястэчка.
У верасьні 1915 году Купу занялі нямецкія войскі. Непадалёк праходзіла лінія фронту (1915—1918), таму насельніцтва вёскі адсялілі, а на яе тэрыторыі засталіся толькі нямецкія вайскоўцы.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Купа абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.
З кастрычніка 1920 году Купа ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 году — у склад міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Возера Нарач было найбуйнейшым возерам тагачаснай Польшчы, таму турыстычная важнасьць Купы пачала ўзрастаць. Спачатку летнікі з усёй краіны затрымліваліся ў Кабыльніку, а ў Купе толькі купаліся. Пазьней тут збудавалі школьны цэнтар адпачынку і яхтавы клюб. У 1937 годзе да Купы дайшла лінія вузкакалейкі зь Сьвянцянаў, якая дапамагала спрашчэньню прыезду летнікоў і дала чарговы штуршок разьвіцьцю вёскі.
У 1939 годзе Купа ўвайшла ў БССР, у Мядзельскі раён. 27 кастрычніка 1964 году згодна з пастановай Менскага абласнога выканаўчага камітэту адбылося ўтварэньне куротнага пасёлку Нарачы вакол аднайменнай санаторыі. У склад пасёлку ўвайшлі вёскі Купа, Урлікі, Сьцепянёва і дамы адпачынку «Нарач» (адкрыўся ў 1964 годзе), «Зьвязда» (адкрыўся ў 1956 годзе), санаторыя «Нарач» (адкрылася ў 1963 годзе), рыбная гаспадарка «Нарач», станцыя ДАТСААФ, біялягічная станцыя БДУ (утварылася ў 1946 годзе), турыстычная база «Возера Нарач» (адкрылася ў 1958 годзе), піянэрскія лягеры «Зорачка» і «Зубраня».
На 1 студзеня 1997 году ў Нарачы было 1337 гаспадарак. Да 1999 году мястэчка было цэнтрам курортнага пасялковага савету.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Нарачы працуюць 2 дашкольныя ўстановы, сярэдняя і музычная школы, каапэратыўна-гандлёвая вучэльня, амбуляторыя, бібліятэка, 8 крамаў, дом побыту, аптэка, філія банку, вузел сувязі, рэстаран «Азёрны», аўтастанцыя, станцыя выратаваньня на вадзе.
Remove ads
Эканоміка
Лясьніцтва, біялягічная станцыя, досьледная рыбная гаспадарка «Нарач».
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
У Нарачы разьмяшчаюцца турыстычны комплекс «Нарач»; санаторыі «Нарач», «Нарачанскі бераг», «Белая Русь», «Прыазёрны», «Будаўнік»; пансіянат «Спадарожнік»; яхт-клюб «Нарачанскі»; дом адпачынку «Нарач»; гасьцініца «Нарач», гасьцявы дом «Возера Нарач».
Славутасьці
На тэрыторыі мястэчка часткова захаваўся закладзены ў XIX ст. парк (плошча складае 3 га), існуе мінэральная крыніца — радовішча мінэральнай вады на паўночна-заходнім беразе возера Нарачы (адкрытая ў 1963 годзе).
Remove ads
Галерэя
- Краявіды Нарачы
- Цэнтар гандлю і паслуг
- Цэнтар курортнага мястэчка
- Дырэкцыя нацыянальнага парку Нарачанскага
- Жылыя дамы
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads