Нед
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нед (Нідзь), Нет (Нець), Ніт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Ніта, Нід або Ніт (Nito, Nid, Nieth) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -нед- (-нет-, -ніт-) паходзіць ад гоцкага neiþa 'злосьць, варожасьць'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Ніціла, Нігайла (Нігал), Нітар, Нітарт, Нетымер, Гінет. Адзначаліся германскія імёны Nitilo, Negele (Niegel), Nieter (Nither), Nitart, Nitimerus, Genet.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Netar, Nitart (Nitert, Nietart[3])[4].
У Прусіі бытавалі імёны: Nyde (1360 год)[5], Nydecke (1396 год), Nygayl[a] (1400 год)[7]. У 1637 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Michaël Nidricius[b], Marieburgensis Prussus, у 1640 годзе — Jacobus Nidricius, Mariaeburgensis Borussus[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Олехну Нетевичю чотыри чоловеки[11], Нетеви 20 чоловека[12] (1440—1492 гады); Олехну Нетевичу жеребъца… в тивуна немоноитского и олитъского у Олехна Нетевича (27 сакавіка 1486 году)[13]; боярин наш Ивашко Нетевич (2 лістапада 1498 году)[14]; пустовъщины… а Нетеву (12 кастрычніка 1509 году)[15]; конюхов наших остринских… Тараса Храпочевич, а брата его Нидя (11 красавіка 1514 году)[16]; люди… Римъка Нетевича (19 красавіка 1516 году)[17]; людеи… Ятовъта а Вешъторъта Нетовичовъ (8 сьнежня 1522 году)[18]; Михалъко а Конъдратъ Нитовичи, Микита а Сенецъ Нитовичи, которыи жъ светъки вси сумежники тое земли (17 красавіка 1532 году)[19]; Elżbieta Net (1744 год)[20]; zaścianek Paszkiszki… Andrzey Nied (23 жніўня 1777 году)[21].
Remove ads
Носьбіты
- Нець і Алехна Нецевіч — літоўскія баяры, якія атрымалі наданьні ад вялікага князя Казімера
Неці (Nieć) — прыгонныя зь вёскі Калолішкаў (каля Камаяў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[22].
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads