Вештарт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вештарт (Вестэрт, Вештард, Вейстарт, Вейштарт, Вейштард, Войштарт), Віштарт (Вістарт, Віштард) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Вестард або Вістард (Westhard[1], Guistardus) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віст- (-вест-) (імёны ліцьвінаў Вістэла, Віштэнь, Вештар; германскія імёны Wistila, Wisten, Wistarius) паходзіць ад гоцкага *wist[2], германскага west 'захад'[3], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[4][5].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае усходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Вештарт складаецца з асноваў -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot), якая паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', і -друд- (-трут-, -трот-) (імёны ліцьвінаў Гаўдрут, Гендрута, Кондрут; германскія імёны Gautrude, Genedrudis, Cundrud), якая паходзіць ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[6]. Такім парадкам, імя Вештарт азначае «мажнасьць мудрасьці»[7]. Адзначалася германскае імя Wistrud[8][9].
У Зэмгаліі гістарычна бытавала імя Viesthardus (Vesthardus, Vestardus[10], Westhard[11]).
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Вештарт (Wiesztordt, Wiesztort) і Віштарт (Wisztart)[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: die gefangen czu Konigisberg aws Litauwen. Wösthord von Salshenik eyn beyor (1422—1429 гады)[13]; Стекаланцовъ семъ чоловековъ… а Вестерта[14], пан Мишко Вештортович[15], а Вешторту Совичевичу тридцат чоловековъ[16], Мишку Вештортовичу деветь чоловеков[17] (1440—1492 гады); бояре Радуньскіе Круповичы… Янъ Вештортовичъ (1444 год)[18]; Hanczo Wisztortowicz (14 студзеня 1459 году)[19]; пану Мишку Вешътортовичу (19 лістапада 1466 году)[20]; пану Мишку Вишътортовичу (21 сакавіка 1468 году)[21]; я Мишъко Вишътортович, наместник Слонимский (па 21 сакавіка 1468 году)[22]; Jacko Wiesztortowicz (1 жніўня 1472 году)[23]; nobilis Jacko Wiestortowicz (31 кастрычніка 1484 году)[24]; Виштортовичы (30 сакавіка 1488 году)[25]; держалъ отъ насъ Слонимъ небощивъ панъ Мишко Вештортовичъ (28 сакавіка 1490 году)[26]; на бортина ж, на Яцка Вештортовича… Вештортъ, отец того Яцка (17 чэрвеня 1495 году)[27]; Вештортовичы… которыи ж въ Еишишках живуть (11 лютага 1496 году)[28]; ego Joannes Vestortovycz (30 ліпеня 1501 году)[29][30]; Joannes Westortowicz (20 траўня 1503 году)[31]; в Радуньскои волости… земли пустовъскии… Вештортовъщину (22 ліпеня 1509 году)[32]; земль пустых в Дорсунишскои волости… Вештортовщина (27 чэрвеня 1514 году)[33]; земль пустых тамжо в Дорсунишскои волости… Вештортовщину (26 студзеня 1516 году)[34]; в бояр жижморских… землю дядковщину их на имя Вештортовщину а Богдановщину (25 лютага 1516 году)[35]; po śmierci Stanisława Wieszthołda… dobra Sielce w starostwie Słonimskim liezące po śmierci Stanisława Wieszthorda (17 сакавіка 1521 году і 4 сьнежня 1555 году)[36]; людеи… Ятовъта а Вешъторъта Нетовичовъ (8 сьнежня 1522 году)[37]; панъ Станислав Вешторътович (8 жніўня 1524 году)[38]; Матеи Вештортовичъ[39], Павел Вишътартортовичъ[40], Павел Вештортовичъ[41] (1528 год); листъ бояромъ еишиским, Виштортовичомъ… боярынъ повету Троцкого, волости Еишышское Стась Мицеиковичъ Вишътортовича и з братьею своею, Андреемъ Мильковичомъ а Станиславомъ Стецковичомъ Вишъторътовичы (14 сьнежня 1536 году)[42]; Богдан Вештортович (1538 год)[43]; Киркут Вештортович… Юшко Вештортович… Стан Вештортович (1 ліпеня 1542 году)[44]; село Вейстортовичи (1554 год)[45]; а Янушка Вишътортовича, боярына пани Станиславовое Кищыное, воеводиное витебъское, именья ее милости Смыцъкого (7 студзеня 1566 году)[46]; Виштортовичи… бояре с поколенья Вешътортового (25 сьнежня 1566 году)[47]; Адамъ Петровичъ Виштортовичъ[48], Гришко Вештортович[49] (1567 год); Рынко Вештортович (9 ліпеня 1572 году)[50]; nobilibus… Ioanne Wistort (2 красавіка 1609 году)[51]; Jan Hamszey Wisztortowicz (7 сакавіка 1624 году)[52]; на име Вешторта Лиштвана… сына его, небощыка Федора Лиштвановича (7 верасьня 1646 году)[53]; Dawid Woysztort na miejscu Stanisława Woysztorta (1667 год)[54]; u JMP. Wisztorda (1690 год)[55]; ad Michaelem de Giełzyca Wisztortt, praepositum Vielunensem (4 лістапада 1713 году)[56]; Wisztordy (1744 год)[57]; Parafia łuczajska… Wiesztorty wieś[58], Wiesztortowszyzna, zaścianek… Wiesztortowszyzna, okolica szlachecka[59] (1784 год); Wiesztertowicza (1785 год)[60]; Jozefata Wiesztartt (1812 год)[61]; Anna Wistart (1818 год)[62]; Kazimierz Wistortt (1820 год)[63]; Magdalena Wejsztord (1831 год)[64]; Bazyli Weysztord (1838 год)[65]; Edward Wiejsztord (1849 год)[66].
Remove ads
Носьбіты
- Вештарт († каля 1441) — літоўскі баярын, меў сыноў Мішку і Яцку
- Вештарт Совічавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Мікалай Балтрамеевіч Паўловіч Вештарт — вількійскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе[67]
- Ліштван Вештарт — полацкі баярын, які ўпамінаецца ў 1646 годзе; меў сына Фёдара
- Казімер Вейштарт — уладальнік зямлі ў Лепельскім павеце на 1878 год[68]
- Базыль (Васіль) Вейштарт — уладальнік зямлі ў Себескім павеце на 1878 год[69]
- Ірына Вештард (нар. 1953) — беларускі палітык
Вештарты — парафіяне касьцёла ў Будславе на 1853 год[70].
Вештарты або Вештарды (Wiesztort, Wiesztord) — прыгонныя зь мястэчка Сьвіру, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[71].
Вештарты (Wiesztort) — прыгонныя зь вёсак Хведзевічаў, Недрашлі, Мілойцяў, Качэргі, Галоднічаў, Наратаў, Лылойцяў, Зяновішкаў, Нястанішкаў, Селішча і засьценку Дубкоў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[72].
Вештарты (Wiesztort) гербаў Вашкевіч і Суліма і Віштарты (Wisztort) — літоўскія шляхецкія роды з Ашмянскага і Віленскага паветаў[73].
Вештэрты (Wiesztert) гербу Нячуя — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[74].
Вейштарты (Weysztort) гербу Дрыя, Вейштарды (Weysztord) і Вештарды — літоўскія шляхецкія роды[75].
Вайштарты — літоўскі шляхецкі род[76].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads