Гінет

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гінет (Генейт, Гінейт, Кінейт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Генэт або Гінэта (Genet, Gennett[1], Ginetta[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак' (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[4]), а аснова -нед- (-нет-, -ніт-) (імёны ліцьвінаў Нітар, Нітарт, Нетымер; германскія імёны Nieter, Nitart, Nitimerus) — ад гоцкага neiþa 'злосьць, варожасьць'[5]. Такім парадкам, імя Гінет азначае «пачатак злосьці»[6].

У Прусіі адзначалася прозьвішча Genet[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kinieit (1387—1394 гады)[8]; Gyneoth (26 траўня 1390 году)[9]; Gyneid cum filio Milus (18 студзеня 1401 году)[10]; cum Gyneth Konczewicz[11], Gyneth Konczeuicz[12], Gyneth Conczewicz[13] (2 кастрычніка 1413 году); Gynethi Cownensis [tenutariorum] [sigilla] (Gineth[14]; 20 студзеня 1433 году)[15]; Ivasko Gynyeythovycz (1507 год)[16]; Радьвиль Кгенеитовичъ (1528 год)[17]; з Кгинетишокъ (1567 год)[18]; Jan Ginet (1641 год)[19]; Gineciszki… Gieneyciszki (1744 год)[20]; Konstanty Ginett (1756, 1768 і 1771 гады)[21]; Ginett Adam Skarbnik Grodzieński (7 лістапада 1765 году)[22]; Piotr Ginett (1765 год)[23]; na Juryzdyce Wielmożnego Ginetta (1775 год)[24]; Simonis Ginett de Rajuny (3 траўня 1782 году)[25]; Wiktor Ginet (1820 год)[26].

Remove ads

Носьбіты

З XV ст. прыдомкам Гінет (Генейт, Гінейт) карысталіся літоўскія шляхецкія роды Канцэвічаў гербу Лебедзь і Тавянскіх гербу Геральд[33].

Гінейты гербаў Геральт і Зарэмба і Гінеты (Ginett, Ginet) — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага[34], Лідзкага[35] і Троцкага паветаў[36].

Гінет-Кершанскія (Ginet-Kierszański) гербу Лук — літоўскі шляхецкі род[37].

Гінэт (Ginet) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[38].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads