Новы Двор (Сьвіслацкі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Но́вы Двор[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мядзянцы. Цэнтар сельсавету Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2003 год — 924 чалавекі. Знаходзіцца за 38 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Сьвіслачы.
Новы Двор — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны).
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Новы Двор датуецца 1409 годам, калі ён знаходзіўся ў валоданьні вялікага князя Вітаўта. Паселішча значыцца на мапах 1508, 1613 і 1654 гадох. У 1551 годзе празь мястэчка з Кракава ў Вільню праходзіў пахавальны картэж зь целам Барбары Радзівіл.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Новы Двор спалілі швэдзкія войскі. У пачатку сьнежня 1655 году непадалёк ад мястэчка тутэйшая шляхта атрымала перамогу над маскоўскімі захопнікамі. Прыкладна ў другой палове XVII ст. Новы Двор атрымаў Магдэбурскае права і герб, пацьверджаныя каралямі і вялікімі князямі Янам Казімерам (3 жніўня 1661 году), Міхалам Карыбутам Вішнявецкім (20 сакавіка 1670 году), Янам Сабескім, (20 студзеня 1679 году), Аўгустам Моцным (28 лістапада 1718 году) і Аўгустам Сасам (14 лістапада 1744 году). У 1692 годзе сярод вернікаў мясцовай парафіі ўпаміналася старалітва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Новы Двор апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1833 год у мястэчку было 90 драўляных будынкаў, дзеяла царква. З 1860 году існавала расейская царкоўна-прыходзкая школа. У 1862 годзе адкрылася расейская аднаклясная народная вучэльня, у 1900 годзе — двухклясная народная вучэльня (у 1905 годзе навучаліся 89 хлопчыкаў і 16 дзяўчынак). 13 траўня 1863 году каля Новага Двору адбылася сутычка расейскіх карных войскаў і 40 казакаў з паўстанцамі. Захаваліся імёны сялянаў зь мястэчка Новы Двор, удзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864), якіх пазьней рэпрэсавалі ўлады Расейскай імпэрыі. Сярод іх значацца Франц Ярашэвіч, Восіп Грушэўскі, Франц Раманоўскі, Антон Грушэўскі, Максім Завістоўскі, Фёдар Кулік, Станіслаў Грушэўскі і Міхал Ганчарэвіч[2]. 17 верасьня 1867 году ў Новым Двары асьвяцілі новую царкву-мураўёўку. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 271 двор, царква, сынагога, народная вучэльня, збожжавы магазын, крама дробнага тавару, 2 млыны, 2 піцейныя дамы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Новы Двор занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Двор абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Новы Двор увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году ён апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Новы Двор увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2000 год тут быў 381 двор, на 2003 год — 416. У 2000-я гады Новы Двор атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1829 год — 399 чал., у тым ліку 18 юдэяў[5]; 1830 год — 216 муж., зь іх шляхты 2, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 18, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 195[6]; 1833 год — 409 чал. (206 муж. і 203 жан.); 1837 год — 714 чал., у тым ліку 49 юдэяў; 1886 год — 1183 чал. (563 муж. і 620 жан.), у тым ліку 100 юдэяў[7]; 1897 год — 1481 чал.
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 1,2 тыс. чал.; 1905 год — 1,4 тыс. чал.[8]; 1912 год — 1573 чал.; 1921 год — 646 чал., у тым ліку 146 юдэяў; 1937 год — 1,4 тыс. чал.[9]; 2000 год — 987 чал.[10]
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 924 чал.
Інфраструктура
У Новым Двары працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Remove ads
Эканоміка
Лясьніцтва.
Турыстычная інфармацыя
Страчаная спадчына
- Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1868)
- Сынагога
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads