Нода

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нода, Нот (Ноць, Нут) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Нода, Нота, Нот або Нута (Noddo, Noto, Noth, Nutte[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -нод- (-нот-) паходзіць ад гоцкага nauds 'патрэба'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Нацейка, Нацель, Нутаўт, Нутар (Нотар). Адзначаліся германскія імёны Nothicho, Notilo (Nötel), Notaldus, Nudhari (Nothar).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nodel (Nodyl)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: человека… Нотя Якубовича (30 кастрычніка 1516 году)[5]; Лавриновая Нотевича… Янушко Нотевичъ (1528 год)[6]; Амброжеи Нотевич (1533—1535 гады)[7]; на подданого господарьского тогожъ сорока на Нотя Станевича (17 траўня 1541 году)[8]; лавника Нотя Домековича (15 лютага 1585 году)[9]; Jan Mikołajewicz Notowicz на miejscu rodzica swego Mikołaja Notowicza… Walenty Nutowicz Kaszewski (1667 год)[10][a].

Remove ads

Носьбіты

Натовічы або Нутовічы (Notowicz, Nutowicz) гербу Лялівалітоўскі шляхецкі род[14].

Натовіч (Notowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[15].

Remove ads

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Нутан: Людвік і Казімер Нутаны (Nutan) — уладальнікі гаспадаркі ў Ігнаполі каля Дзісны на 1933 год[11];
    • Надрат (адзначалася старажытнае германскае імя Nothrad[12]): Надратовічы — літоўскі шляхецкі род[13]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads