Дамейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дамейка (Дамека) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Домка, Домек, Домік або Доміх (Domke, Domec[1], Dommick[2], Dömich) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -дом- (-тум-) (імёны ліцьвінаў Туміла, Домін, Тумар; германскія імёны Tumila, Domin, Thumer) паходзіць ад гоцкага dōms 'вырак, суд; слава'[4].

У ваколіцах Мэмэлю шырока бытавала прозьвішча Domick (Dommick, Domik)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Домеику два чоловеки (1440—1492 гады)[6]; трех братеников на имя Домеика, а в брата его Миля а третего брата их Кговеня (26 жніўня 1501 году)[7]; в Оиракголе два чоловеки… Лелка Домековича (14 кастрычніка 1502 году)[8]; бояринъ господарьский Радуньское волости Мартинъ Домейковичь (1510—1517 гады)[9]; Домеико Кгоижевичъ[10], Конътримъ Домеиковичъ[11] (1528 год); Domiejko (1565 год)[12]; Родъ Домейковъ (1567 год)[13]; лавника Нотя Домековича (15 лютага 1585 году)[14]; Юсифъ Домыка (1649 год)[15]; Justyna Domekówna (1723 год)[16].

Remove ads

Носьбіты

Дамейкі (Domejko, Domeyko) гербаў Даленга, Грымала і Ястрабецлітоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[17].

Дамейкі гербу Дангель і Контрымы-Дамейкі — літоўскія шляхецкія роды[18].

Дамэйка (Domejko, Domeyko) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[19].

Назву Дамейкі маюць вёскі на гістарычнай Лідчыне. У гістарычнай Прусіі існуе вёска Дамкова.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads