Нутаўт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нутаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Ноталд, пазьней Нотальд, Нотэльд або Нотальт (Notold[1], Notaldus, Noteldus[2], Nothold, Notholt[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -нод- (-нот-) (імёны ліцьвінаў Нацейка, Нацель, Нутар; германскія імёны Nothicho, Nötel, Nudhari) паходзіць ад гоцкага nauds 'патрэба'[5], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dawid Nutowt na miejscu P. Krzysztofa Nutowcia brata… Kazimierz Nutowć… Józef Nutowć na miejscu rodzica z Nutowciów (1690 год)[7]; pater Antonius Nutowt in conventu nostro Połocensi (1706 год)[8]; R. P. Franciscus Nutowt Koltynianis (6 верасьня 1710 году)[9].
Remove ads
Носьбіты
- Батрамей Марцінавіч Нутаўт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[10]
- Адольф Нутаўт — шляхціч-каталік з ваколіцаў Расенаў, які меў у валоданьні зямлю на 1882 і 1889 гады[11][12]
Нутоўці — літоўскі шляхецкі род[13].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Нотаўт у летувізаванай форме[14].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads