Павал Кірыльчык

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Павал Кірыльчык
Remove ads

Па́вал Кіры́льчык (нар. 4 студзеня 1981 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр. Гуляў на пазыцыі абаронцы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Thumb
У матчы эўракубкаў супраць «Лівэрпулу».

Кар’еру пачаў у сталічным клюбе «Тарпэда-МАЗ». У 2003 годзе гуляў за «Нафтахімік». У тым жа годзе перайшоў у «Крыўбас», адыграў за каманду 2 сэзоны. У пачатку лістапада 2005 году скасаваў кантракт па ўзаемнай згодзе з клюбам[4], які сканчаўся 31 сьнежня 2005 году. У 2006 годзе перайшоў у «Чарнаморац», у сэзоне 2005—2006 гадоў стаў бронзавым прызэрам чэмпіянату Ўкраіны. У ліпені 2007 году перайшоў у «Карпаты». Улетку 2008 году перабраўся ў склад пачаткоўца Прэм’ер-лігі, «Ільлічовец».

У 2010 годзе перайшоў у клюб «Менск», зь якім выйграў бронзу чэмпіянату 2010 году. У студзені 2011 году падпісаў кантракт з казахстанскім «Кайратам». Правёў у Казахстане адзін сэзон. У канцы студзеня 2012 году падпісаў пагадненьне з клюбам «Гомель»[5]. У сэзоне 2012 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, але стаў адзіным гульцом асноўнага складу, які застаўся ў клюбе на наступны сэзон. Сэзон 2013 году распачынаў як цэнтральны абаронца, але потым пачаў выкарыстоўвацца як апорны паўабаронца. У ліпені 2013 году, пасьля зыходу з «Гомля» Сяргея Канцавога, быў прызначаны капітанам каманды. У пачатку сэзону 2014 году быў пазбаўлены капітанства, а ў канцы красавіка 2014 году галоўны трэнэр Аляксей Мяркулаў увогуле перавёў Кірыльчыка ў дублюючы склад. Пасьля прызначэньня ў траўні 2014 году галоўным трэнэрам Уладзімера Гольмака вярнуўся ў аснову і замацаваўся на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У сьнежні 2014 году пакінуў гомельскі клюб па заканчэньні кантракту[6].

У лютым 2015 году перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[7]. У складзе «Граніта» стаў асноўным апорным паўабаронцам. У ліпені 2016 году празь фінансавыя цяжкасьці мікашэвіцкага клюбу скасаваў кантракт і неўзабаве прыяднаўся да «Іслачы»[8]. Спачатку гуляў у асноўным складзе «Іслачы», але ў верасьні атрымаў траўму і выбыў да канца сэзону. У студзені 2017 году падоўжыў кантракт з клюбам[9]. У красавіку і траўні 2017 году адсутнічаў празы траўму, пазьней замацаваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.

У ліпені 2018 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[10]. Спачатку трывала гуляў у асноўным складзе магіляўчанаў, пазьней праз траўму страціў месца ў складзе. У сьнежні 2018 году пакінуў магілёўскі клюб[11]. З 2019 году пачаў выступаць за койданаўскі «Арсэнал»[12], у складзе якога стаў капітанам каманды і гульнёвым трэнэрам.

Міжнародная

Згуляў у некалькіх матчах за моладзевую і нацыянальную зборныя цягам 2002—2006 гадоў.

Remove ads

Трэнэрская праца

У верасьні 2020 году, пасьля адстаўкі Сяргея Ясковіча, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра «Арсэналу» да канца сэзону[13]. Тады ж спыніў выступы ў якасьці футбаліста. У сэзоне 2021 году ўжо стаў паўнамоцным галоўным трэнэрам каманды і вывеў яе ў Найвышэйшую лігу, аднак паводле вынікаў сэзону 2022 году «Арсэнал» вярнуўся ў Першую лігу. У сьнежні 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў койданаўскі клюб[14].

Зь лета 2023 году стаў працаваць трэнэрам у расейскай юнацкай школе «Майстар-Сатурн» з Маскоўскай вобласьці[15]. У жніўні атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі PRO[16]. У сьнежні звольніўся з школы. У студзені 2024 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб расейскага сталічнага «Тарпэда»[17].

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads