Павал Пласконны

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Павал Пласконны
Remove ads

Павал Сяргеевіч Пласконны (нарадзіўся 29 студзеня 1985 году, Бялынічы, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. У 2006—2012 гадах — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Таксама мае грамадзянства Казахстану[3].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Пласконны пачынаў у моладзевым складзе маскоўскага «Лякаматыва», затым быў пераведзены ў дублюючы склад. На поле ён зьявіўся толькі адзін раз: у матчы Кубка Прэм’ер-лігі з «Тарпэда-Мэталюргам». Сваю кар’еру ён працягнуў у салігорскім «Шахцёры». У пачатку 2007 году ён быў на праглядзе ў рымскім «Ляцыё». Зімой 2008 году Пласконны падпісаў папярэдні трохгадовы кантракт з падмаскоўнымі «Хімкі», але ў выніку апынуўся ў грэцкім «Паніёніясе», зь якім падпісаў кантракт на 2,5 году. З 2009 па 2010 гады быў гульцом «Шахцёру». Зь ліпеня 2010 году па сьнежань 2011 году гуляў за «Нёман». У пачатку сьнежня таго ж году падпісаў трохгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[4]. У студзені 2014 году падпісаў кантракт з казаскім клюбам «Атыраў»[5].

У лютым 2015 году перайшоў у клюб «Віцебск»[6], але ўжо ў траўні пакінуў клюб[7]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[8]. У студзені 2016 году перайшоў у «Гарадзею»[9]. У складзе «Гарадзеі» быў асноўным цэнтральным абаронцам. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з «цукровымі»[10]. У сэзоне 2017 году заставаўся гульцом пачатковага складу. Сэзон 2018 году таксама пачынаў у асноўным складзе, аднак са жніўня страціў месца ў складзе і пачаў выступаць за дубль. У студзені 2019 году, пакінуўшы «Гарадзею», выправіўся на прагляд у ерэванскі «Арарат»[11], які скончыўся беспасьпяхова. У лютым 2019 году падпісаў кантракт з НФК[12], які пакінуў у траўні 2019 году[13].

У верасьні 2019 году стала вядома, што Пласконны пастанавіў сабе завяршыць футбольную кар’еру[14].

Remove ads

У якасьці трэнэра

Пасьля завяршэньня кар’еры пачаў працаваць трэнэрам зь юнацкімі камандамі салігорскага «Шахцёра». У лютым 2022 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб дубля гарнякоў[15].

У лютым 2023 году стаў трэнэрам у асноўнай камандзе «Менску»[16]. У сьнежні 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў клюб[17]. У пачатку 2024 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб моладзевай зборнай Беларусі[18].

Узнагароды

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads