Павал Часноўскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павал Часноўскі (нар. 4 сакавіка 1986 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр. Гуляў на пазыцыі брамніка. У цяперашні час працуе трэнэрам брамнікаў у «Менску».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Першым клюбам гульца зьяўляецца менская «Зьмена», першым трэнэрам — С. Кашкан[4]. Гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ й менскага МТЗ-РІПА. У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі дэбютаваў у 2007 годзе, гуляючы за «Віцебск» годзе, дзе стаў асноўным брамнікам. У сярэдзіне сэзону 2009 году зьехаў у латвійскі клюб «Вэнтсьпілс», за які выступаў у групавым раўндзе Лігі Эўропы, дзе правёў дзьве выязныя гульні супраць нямецкай «Гэрты» (1:1) і нідэрлядзкага «Гээрэнвээну» (0:5), у якіх прапусьціў агулам 6 мячоў. Некаторы час правёў у арэндзе ў латвійскім клюбе «Транзыт». Пасьля заканчэньня кантракту з «Вэнтсьпілам» Павал пакінуў Латвію, не зважаючы на тое, што вэнтсьпілскі клюб выказаў жаданьне да падаўжэньня супрацоўніцтва зь беларускім брамнікам[5]. Павал матываваў сваё рашэньне наяўнасьцю вялікай колькасьці легіянэраў у камандзе зь дзейным лімітам на замежнікаў у матчах чэмпіянату Латвіі ў 5 гульцоў, нявызначанай палітыкай клюбу й слабым узроўнем клюбнага футболу Латвіі[5]. Адразу пасьля сканчэньня кантракту цікавасьць да Часноўскага пачалі праяўляць клюбы з Польшчы, Кіпру й Ізраілю[5]. У канцы траўня 2011 году Павал далучыўся да табару БАТЭ, разам зь якім браў удзел у матчах Лігі чэмпіёнаў, аднак, на поле гэтак ніводнага разу не зьявіўся, правёўшы толькі чатыры матчы ў клюбе, падчас выступаў асноўнага брамніка каманды Аляксандара Гутара на моладзевым чэмпіянаце Эўропы. Да таго ж доўгі час гулец не гуляў з-за траўмы.

У студзені 2012 году Павал стаў гульцом «Тарпэда-БелАЗ», дзе яму было даверана месца асноўнага брамніка клюбу. На пачатку сэзону 2013 году стартаваў трохматчавай «сухой» сэрыяй, якая аднак скончылася ў чацьвертым туры ў гульні супраць салігорскага «Шахцёра»[6]. У ліпені 2013 году атрымаў траўму, празь якую выбыў да лістапада. У пачатку сэзону 2014 году асноўным брамнікам жодзінскага клюбу быў Васіль Хамутоўскі, але ў жніўні 2014 году Часноўскі вярнуў сваё месца ў браме. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[7]. У сэзоне 2015 году замацаваўся ў якасьці першага брамніка жодзінцаў. У студзені 2016 году пакінуў клюб[8]. У студзені 2016 году перайшоў у клюб «Гарадзея»[9], які на той час быў дэбютантам Найвышэйшай лігі. У студзені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Менск»[10]. У лютым 2018 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[11]. У складзе «Гарадзеі» быў асноўным брамнікам, у сэзоне 2016 году правёўшы ад пачатку да канца ўсе 30 матчаў чэмпіянату. У студзені 2017 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Гарадзею»[12] і неўзабаве далучыўся да «Менску»[13], дзе таксама стаў першым брамнікам. У сьнежні 2017 году пакінуў сталічны клюб[14].

У пачатаку 2018 году далучыўся да салігорскага «Шахцёра» і ў лютым падпісаў кантракт[15]. Стаў другім брамнікам каманды пасьля Андрэя Клімовіча. У сэзоне 2018 году згуляў у двух матчах чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт з салігорскім клюбам[16]. З жніўня 2019 году, пасьля пераходу Клімовіча ў расейскі «Арэнбург», стаў асноўным брамнікам салігорскай каманды. У кастрычніку 2019 году падоўжыў кантракт да канца 2021 году[17]. У сэзоне 2020 году быў другім брамнікам пасьля Аляксандра Гутара. У 2021 годзе, пасьля таго як клюб папоўніў Сяргей Чэрнік, быў выведзены з асноўнага складу, аднак застаўся ў «Шахцёры» ў складзе дубля. Па заканчэньні сэзону 2021 году завяршыў кар’еру.

Міжнародная

Павал гуляў за юнацкія й моладзевыя каманды зборнай Беларусі. У 2010 годзе атрымаў выклік у склад нацыянальнай каманды, але гэтак не дэбютаваў у матчых зборных.

Remove ads

Трэнэрская праца

Пасьля завяршэньня кар’еры пачаў працаваць у салігорскім «Шахцёры» трэнэрам брамнікаў юнацкіх камандаў. У пачатку 2023 году стаў трэнэрам брамнікаў у асноўнай камандзе салігарчанаў. У студзені 2024 году пакінуў «Шахцёр»[18] і хутка далучыўся да трэнэрскага штабу «Менску»[19]. У сьнежні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[20].

Дасягненьні

БАТЭ:

«Шахцёр»:

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads