Палац Чапскіх
сядзіба Інстытуту аховы расьлінаў, заснаваная ў 1600-я гады ў вёсцы Прылукі ў якасьці манастыра From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пала́ц Ча́пскіх — сядзіба Інстытуту аховы расьлінаў НАНБ, заснаваная ў 1600-я гады ў вёсцы Прылукі (цяпер Менскі раён) ў якасьці праваслаўнага манастыра Ганнай Агінскай.
палац | |
Палац Чапскіх | |
2013 год | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Прылукі |
Адрас | вул. Міру, д. 2 |
Каардынаты | 53°47′26″ пн. ш. 27°27′2″ у. д. |
Тып будынка | палац |
Архітэктурны стыль | готыка |
Заснавальнік | Ганна Агінская |
Першае згадваньне | 1600-я |
Дата заснаваньня | 1600-я |
Будаваньне | 1600-я—1957 |
Асноўныя даты: | |
Будынкі: | |
Прыбудоўкі | 3-павярховы корпус |
Вядомыя насельнікі | Эмэрык Чапскі, Юры Чапскі, Вільгельм Кубэ |
Статус | помнік архітэктуры |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Палац Чапскіх на мапе Менскай вобласьці ![]() ![]() Палац Чапскіх | |
![]() |
На 1993 год галоўны фасад быў вылучаны 3-павярховым рызалітам з гранёным эркерам па паркавым фасадзе і 4 шматграннымі кутнімі вежамі з зубцамі. Таксама на галоўным фасадзе знаходзілася лёджыя на 2 узроўнях у рызаліце са сьпічастымі і хвалепадобнымі аркамі. Рызаліт меў атык зь нішай пасярод. Да паўднёвага тарцовага фасаду далучаны 3-павярховы вежападобны корпус зь нізкім шатровым дахам. Перад паркавым фасадам палаца месьціліся 4 тэрасы італьянскага саду, што спускаліся да поймы Пцічы. Перад галоўным фасадам месьцілая пэйзажная частка парку, абмежаваная пад’язнымі дарогамі[1]. У дрэвастоі парка пераважалі мясцовыя пароды дрэваў і расло 7 замежных відаў: белая акацыя, горкі звычайны каштан, канадзкая таполя, лістоўніца Сукачова, манчжурскі арэх, сыбірская піхта і эўрапейская лістоўніца[2].
Remove ads
Мінуўшчына

У 1600-я гады Ганна Агінская, якая была малодшай дачкой троцкага падкаморыя Багдана Агінскага, заснавала ў Прылуках праваслаўны манастыр. У 1735 годзе манастыр зачынілі і на яго месцы сталі жыць Іваноўскія, што даводзіліся родзічамі Ганьне Агінскай. Надалей маёнтак перадавалі па кудзелі ў якасьці пасагу дочкам пры выхадзе замуж. Таму ім валодалі Ашторпы і Горваты[3]. У 2-й палове XVIII стагодзьдзя пры палацы заклалі пэйзажны парк з 2-х частак агульнай плошчай 4,5 га. У парку стаялі мураваная капліца і аформлены аркадай сьвіран. Тамсама месьцілася 2 сажалкі, на адной зь якім быў вадзяны млын. Цягам 1-й паловы XIX стагодзьдзя 2-павярховы палац зрабілі мураваным зь нізкім цокальным паверхам. Перад галоўным фасадам палаца ўзьвялі 3-ярусную васьмерыковую вежу з гадзіньнікам і высокім шатром са шпілем і флюгерам. Вежа стаяла на прастакутным падмурку з 4-ма вежачкамі па кутах. Сярэдні ярус вежы быў абкружаны кантальна-бэлечнай галерэяй. Уваходы і вокны былі сьпічастымі. У 1851 годзе Атон Горват перабудаваў палац у гатычным стылі і заклаў сад з аранжарэяй і вежавым гадзіньнікам[1]. Цягам 1850—1870 гадоў палац дапоўнілі некалькімі вежамі. У 1871 годзе граф Эмэрык Чапскі набыў палац у рамках скупкі земляў ад Станькава да Менску, што ўтварылі Станькаўскі ключ. У 1872 годзе Эмэрык Чапскі зьменшыў лік вежаў палаца да 4 і прыбудаваў справа 4-кутную 3-павярховую вежу зь вінтавой лесьвіцай[3]. У 1886 годзе да паўднёвага тарцовага фасаду прыбудавалі 1-павярховы корпус са сталовай і аранжарэяй, які пазьней стаў 2-павярховым і Г-падобным[1].

У 1897 годзе гаспадаром палаца стаў яго малодшы сын Юры Чапскі, які гадаваў у ім 7 дзяцей. Сярод іх пісьменьнікамі сталі Юзэф Чапскі і Марыя Чапская. У красавіку 1921 году ў былым палацы Чапскіх адчынілі навуковую фэрму Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якую пераўтварылі ў Інстытут сельскай гаспадаркі, які пазьней перавялі ў Горкі (Магілёўская вобласьць). Затым палац сталі выкарыстоўваць як нацыяналізаваны маёнтак, а пазьней як сядзібу калгасу. У 1938 годзе ў палацы адчынілі дом адпачынку НКУС, які сталі наведваць чыноўнікі і пісьменьнікі. У чэрвені 1941 году з пачаткам Нямецка-савецкай вайны ў палацы разьмясьцілі нямецкую камэндатуру. Пазьней палац стаў месцам адпачынку генэральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. У ліпені 1944 году пры адступленьні нямецкія вайскоўцы падпалілі палац, каб зьнішчыць збор сваіх дакумэнтаў. У выніку той гарэў 3 дні. У 1957 годзе Савет міністраў Беларускай ССР накіраваў сродкі на аднаўленьне палаца для досьледаў Менскай навуковай лябараторыі абароны бульбы ад калярадзкага жука, якую ўзначальвала Цыля Гандэльман. У ім разьмясьцілі станцыю абароны ад каларадзкага жука. 17 лютага 1971 году на аснове станцыі і некалькіх працоўняў стварылі Беларускі навукова-дасьледчы інстытут аховы расьлінаў[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads