Палянічыцы

вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паляні́чыцы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Смалянкі. Уваходзяць у склад Сталовіцкага сельсавету. За 15 км на поўнач ад Баранавіч Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Паводле перапісу 1897 году, Палянічыцы знаходзіліся ў складзе Сталовіцкай воласьці Наваградзкага павету Менскай губэрні, тут было 204 двары. На 1909 год — 125 двароў.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Палянічыцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Палянічыцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва, у гэты час тут было 8 дамоў.

У 1939 годзе Палянічыцы ўвайшлі ў склад БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Навамыскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей, з 8 красавіка 1957 году ў Баранавіцкім раёне. У нямецка-савецкую вайну з чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году Палянічыцы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй, на франтах вайны загінула 9 вяскоўцаў. На 2005 год у вёсцы было 82 гаспадаркі.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 632 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 780 чал., 1921 год — 44 чал.; 1939 год — 681 чал.; 1959 год — 643 чал., 1970 год — 465 чал.; 1999 год — 201 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 180 чал.; 2010 год — 126 чал.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads