Белавусаўшчына
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белаву́саўшчына[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Белавусаўшчына ўваходзіць у склад Пружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 5 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 18 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2012 год — 464 жыхары, 182 двары.
Remove ads
Назва
Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «белавус» — лугавой травы, якая расла на месцы сучаснага паселішча[4].
Мінуўшчына
У XVI стагодзьдзі фальварак Белавусаўшчына ў складзе маёнтку ў Дабучыне, належаў землям Кобрынскай эканоміі ВКЛ.
Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Дабучынскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. Уласнасьць графа Пятра Румянцава-Задунайскага, які неўзабаве прадаў пружанскі ключ кобрынскаму маршалку Паўлу Ягміну (1747—1808). Пасьля ягонай сьмерці маёнтак успадкаваў пляменьнік, таксама Павал Ягмін (1794—1865), маршалак шляхты Берасьцейскага павету.
Напрыканцы першай чвэрці XIX стагодзьдзя выкупленая Пятром Швыкоўскім гербу «Агеньчык». Пасьля ягонай сьмерці вёска і 1625 дзесяцінаў зямлі перайшлі ва ўласнасьць сына Міхала, затым унука Казімера. Міхал Швыкоўскі збудаваў тут сядзібу з паркам, садам, сажалкай, стайняй, сыраварняй, амбарам і склепам. Паводле перапісу 1897 року 55 жыхароў, 9 двароў.
Апошнімі ўладальнікамі Белавусаўшчыны былі Чарнецкія (Чарноцкія), да якіх маёнтак перайшоў у якасьці пасагу пры шлюбе пані Бароўскай зь Люцыянам Балеславам Чарноцкім. Па ягонай сьмерці (1905) сыны Юзэф і Міхал вырашылі не дзяліць маёнтак, які разам з фальваркам Чадзель ў 1907 року застаўся Міхалу. Юзэф Чарноцкі пасяліўся ў Багуслаўцах[6].
У міжваенны час — фальварак у гміне Дабучын Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[7]. Белавусаўшчынай валодаў Міхал Чарнецкі, які дабудаваў сядзібу.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1970 року пасёлак, 454 жыхары. У былой сядзібе разьмяшчалася дырэкцыя калгасу, школа, пасьля дом культуры. У лістападзе 2011 року сядзіба зруйнаваная. Гэта была апошняя драўляная шляхецкая сядзіба на Берасьцейшчыне[8].
Remove ads
Насельніцтва
Інфраструктура
Крама, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі.
Экспэрымэнтальная база «Белавусаўшчына».
Транспарт
Аўтамабільныя дарогі Н546 Белавусаўшчына — Вялікія Якавічы і Н554 Белавусаўшчына — Парасьляны[10].
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Прысядзібны парк першай паловы XIX стагодзьдзя[11].
Страчаная спадчына
- Сядзібна-палацавы комплекс, збудаваны Міхаілам Швыкоўскім у другой палове XIX стагодзьдзя. Зруйнаваны ў 2011 року.
Асобы
- Яўгенія Андрэеўна Мелісевіч, даярка, Герой Сацыялістычнай Працы[12]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads