Паўлінка (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы)
спэктакль Нацыянальнага тэатру Беларусі імя Янкі Купалы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Паўлінка» — камэдыя паводле п’есы Янкі Купалы «Паўлінка» ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Найстарэйшы спэктакль тэатру, своеасаблівая візытоўка, сымбаль Купалаўскай сцэны. Адметны спалучэньнем яскравых народных характараў, цікавага сюжэту, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы клясыка беларускае літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існаваньня спэктаклю ўдзел у ім бралі некалькі пакаленьняў найлепшых артыстаў краіны. Спэктакль стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. Менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сэзон.[1]
Remove ads
Гісторыя пастаноўкаў
Пастаноўка 1917 году
Камэдыяй «Паўлінка» ў пастаноўцы Ф. Ждановіча распачало сваю дзейнасьць у Менску 23 красавіка 1917 году Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі. Творчая дзейнасьць таварыства стварыла глебу для заснаваньня галоўнага беларускага драматычнага тэатру. Трупа таварыства, акрамя Менску, іграла «Паўлінку» ў Асіпавічах, Бабруйску, Жлобіне, Магілёве, Воршы, Радашкавічах, Слуцку. Ролі ў спэктаклі выконвалі:
- Аляксандра Ліпніцкая (Ліпнічанка), Паўліна Мядзёлка — Паўлінка
- Фларыян Ждановіч — Якім Сарока
- Усевалад Фальскі — Якім Сарока, Адольф Быкоўскі
- Антон Крыніца — Сьцяпан Крыніцкі
- М. Шут — Альжбэта
- В. Тарасік — Агата.[2]
Пастаноўка 1920 году
З адкрыцьцём Беларускага дзяржаўнага тэатру спэктакль Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі з некаторымі дапрацоўкамі быў перанесены Ф. Ждановічам на сцэну БДТ і прадстаўлены 17 верасьня 1920 году, на чацьвёрты дзень пасьля адкрыцьця тэатру.[2]
Пастаноўка 1927 году
У 1927 годзе рэжысэр Я. Міровіч аднавіў пастаноўку «Паўлінкі», зрабіў значныя карэктывы, паглыбіў сацыяльнае гучаньне сцэнічнага твору.[2]
Remove ads
Цяперашняя пастаноўка
Вехай у сцэнічнай гісторыі «Паўлінкі» не толькі ў Купалаўскім тэатры, але й у беларускім тэатральным мастацтве ўвогуле стала пастаноўка Л. Літвінава, упершыню прадстаўленая 23 траўня 1944 году ў Томску, дзе тэатар знаходзіўся ў эвакуацыі. Пастаноўка стала сапраўднай клясыкай беларускага тэатральнага мастацтва. Менавіта ў гэтае трактоўцы спэктакль ідзе на Купалаўскай сцэне і па сёньняшні дзень .[2]
![]() |
…Марай нашай было зрабіць спэктакль так, каб ён быў варты сьветлай памяці народнага паэта; каб тое, што адчувалі мы і думалі пра яго, атрымала б у спэктаклі годнае сцэнічнае выражэньне, як, хаця б, водбліск яго. Хацелася стварыць стройную кампазыцыю спэктаклю, якая зьлівае ўсе элементы драматургіі Купалы. Паўставалі праблемы стварэньня беларускага Палеха, Мсцёры, Халуя з іх любоўным і вытанчаным апяваньнем быту і жыцьця мінулых гадоў… Скрозь бытавую форму п’есаў ясна праглядалася паэтычнасьць успрыняцьця жыцьця і трэба было вырашыць, як гэта ўзнавіць на сцэне… Хацелася скрозь жарт данесьці сур’ёзны сэнс камэдыі і пластычнасьць слова Купалы… Хацелася пазьбегнуць салодкага сэнтымэнтальнага «пэйзанства» ў паказе народу і паказаць жывыя вобразы людзей… Хацелася зрабіць сапраўды народны спэктакль. Хацелася верыць, што хопіць і дараваньня, і культуры, і майстэрства, і густу, каб быць годным правобраза — Янкі Купалы. Што атрымалася ўсім нам, усяму тэатру ажыцьцявіць з гэтых летуценьняў, належыць судзіць грамадскасьці. Мы ж будзем працягваць шліфоўку спектаклю і з хваляваньнем чакаць яго сустрэчы з беларускім народам, якому ён прысьвечаны. | ![]() |
— Галоўны рэжысэр тэатру у 1943—1948 гг. Л. Літвінаў аб творчай задуме пастаноўкі[3] |
У 1952 годзе спэктакль купалаўцаў быў экранізаваны студыяй «Беларусьфільм». У 1980 годзе 28 сакавіка тэатар паказаў 1000-е прадстаўленьне камэдыі.[2]
Remove ads
Акторы
Выканаўцы ролі Паўлінкі
- Р. Кашэльнікава (выконвала ролю Паўлінкі ў 1936—1965)
- Л. Шынко
- Л. Драздова
- Б. Дакальская (1953—1963)
- А. Доўная (1963—1982)
- Т. Літвіненка
- З. Белахвосьцік (1982—2000)
- Ю. Шпілеўская (1998 — 2014)
- С. Зелянкоўская
- В. Гарцуева
- К. Яворская
- М. Голубева (цяпер)
- К. Алейнікава (цяпер)
Выканаўцы іншых роляў
- Ул. Дзядзюшка, Э. Шапко, П. Кармунін, Б. Уладамірскі, Г. Гарбук, А. Кавальчук, А. Гарцуеў — Сьцяпан Крыніцкі
- Л. Ржэцкая, Н. Гейц, Р. Кашэльнікава, Я. Кавалёва, А. Доўгая, М. Захарэвіч — Альжбэта
- Г. Глебаў, Г. Грыгоніс, З. Стома, Г. Аўсяньнікаў, А. Луцэвіч, Арнольд Памазан — Пранцысь Пустарэвіч
- В. Пола, Г. Макарава, А. Рынковіч, М. Зінкевіч, Н. Качаткова, Т. Міронава — Агата
- І. Шаціла, Б. Кудраўцаў, Ул. Кудрэвіч, Г. Гарбук, А. Мароз, А. Дзянісаў, А. Уладамірскі, С. Чуб — Якім Сарока
- Б. Платонаў, З. Стома, Т. Кін-Камінскі, А. Памазан, А. Гарбуз, П. Яскевіч — Адольф Быкоўскі
- С. Бірыла, З. Браварская, М. Захарэвіч, Т. Мікалаева, Ул. Рагаўцоў — Вядучыя
Пастаноўкі па-за межамі краіны
- Дзьвінская беларуская гімназія (Даўгаўпілс, 1922)[4]
- Люцынская беларуская гімназія (Латвія, 1923)[4]
- Беларускі народны тэатар (Вільня, 1927)
- Беларускі народны тэатар (Рыга, 1928)
- Мастацкі тэатар імя Я. Райніса (Рыга, 1928)
- Тэатар імя І. Франка (Кіеў, 1982)
- Нова-Маскоўскі драматычны тэатар (1969)
Водгукі
![]() |
«Паўлінка» лічыцца эталёнам нацыянальнага мастацтва, выявай самабытнасьці беларусаў. Разам з цымбаламі, глінянымі слоікамі і вырабамі з саломкі здаўна ўваходзіць у «джэнтэльменскі нацыянальны набор». Да таго ж спэктакль «Паўлінка» — і гэта дакладна — самы выпрабаваны і дзейсны сродак далучэньня да нацыянальнае культуры. Тут убачыш стылізаваную сялянскую хату, распісны куфар, ручнікі і паясы, даведаешся, як скакаць «Лявоніху», наслухаешся народных песень і нават трапіш на вясковую вечарынку. | ![]() |
— Уладзімер Мальцаў[5] |
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads