Плянта (Агародніцкі сельсавет)
вёска ў Агародніцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пля́нта[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 40 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 28 км на паўночны захад ад Берасьця і за 10 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Празь вёску праходзіць аўтамабільная дарога Р16 (Берасьце — Высокае). Плянта ўваходзіць у Агародніцкі сельсавет, знаходзіцца ў складзе ААТ «Макарава-Агра».
Remove ads
Гісторыя
- у канцы XIX ст.: фальварак ў Высока-Літоўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні, належаў Аляксандру Віслоцкаму.
- 1897: 2 двары, 18 жыхароў.
- 1921: у складзе Высока-Літоўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: 23 двары, 108 жыхароў.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у складзе Агародніцкага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 43 двары, 229 жыхароў, дзейнічала кааператыўная крама.
- 1950: арганізаваны калгас імя М. Горкага.
- 1952: у калгасе «Бальшавік», які ў 1962 г. перайменаваны ў калгас «Дружба».
- 1960: 156 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1970: 121 жыхар.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 46 жыхароў
- 2005 год — 28 жыхароў[3], 18 двароў
- 2010 год — 25 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads